TGViewer
Павел Латушка Павел Латушка @latushka · 4.5K subscribers
Post #5124 469
Нашы маральныя межы не сцёрліся

Спробы Валерыя Кавалеўскага супаставіць вызваленне палітвязняў з ігнараваннем ваенных злачынстваў — гэта не проста недальнабачнасць, а неразуменне таго, як працуе міжнароднае права і санкцыйны ціск.

Заявы пра тое, што санкцыі супраць «Беларуськалія» ўводзіліся «без прывязкі да вайны», ігнаруюць галоўнае: з моманту іх першаснага ўвядзення сітуацыя фундаментальна змянілася. Лукашэнка стаў паўнавартасным саўдзельнікам агрэсіі і ўчыніў ваенныя злачынствы. Тыя ж прамысловыя гіганты і сектары эканомікі, якія раней фінансавалі рэпрэсіі ўнутры краіны, сёння фінансуюць ваенную агрэсію. І гэта абсалютна законная падстава для розных міжнародных інстытутаў пашыраць крытэрыі ўжывання санкцый.

Паводле логікi спадара Кавалеўскага, калі прадпрыемства патрапіла пад санкцыі за рэпрэсіі, а сёння дапамагае забіваць людзей і выкрадаць дзяцей, то караць яго за новыя злачынствы нібыта «нельга»? Мабыць, па гэтай жа логіцы варта зняць санкцыі і з прадпрыемстваў ВПК — Белтэхэкспарту, Агата ці МЗКТ, якія былі пад санкцыямі яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны? Ці, можа, трэба зняць санкцыі з МАЗа, якія першапачаткова былі ўведзены за рэпрэсіі, а пасля былі пашыраны ўжо пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ў сувязі з дапамогай расійскай агрэсіі супраць Украіны?

Насамрэч юрыдычная рэальнасць працуе інакш. Яшчэ ў мінулым годзе да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуліся прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з просьбай узмацніць юрыдычную базу ў дачыненні да шэрагу падсанкцыйных суб'ектаў. Мы перадалі еўрапейскім партнёрам дакументаваныя доказы таго, што ў санаторый «Дубрава» (належыць «Беларуськалію») незаконна перамяшчаліся ўкраінскія дзеці з акупаваных тэрыторый для ідэалагічнай апрацоўкі. Больш за тое, НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.

Вынік гэтай працы бачны: на фоне размоў пра магчымае зняццё абмежаванняў ЕС не проста працягнуў санкцыі, а ўзмацніў іх абгрунтаванне за кошт фактаў саўдзелу ў ваенных злачынствах. Гэта чорным па белым зафіксавана ў Рашэнні ЕС №2026/426 ад 26 лютага 2026 года, якое ўнесла адпаведныя папраўкі ў рашэнне №765/2006.

Менавіта каманда НАУ і як прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце, мы распрацоўвалі санкцыйную стратэгію. Гэтую стратэгію вельмі актыўна падтрымліваюць шмат беларускіх ініцыятываў, і наша сумесная праца стварыла рэальныя рычагі ціску — тыя самыя рычагі, якія ўжо дазволілі выцягнуць з турмаў некалькі сотняў чалавек у абмен на канкрэтныя крокі. Але заплюшчваць вочы на ваенныя злачынствы мы не будзем: нашы маральныя межы не сцёрліся.

Дыктатараў кшталту Лукашэнкі немагчыма спыніць угаворваннямі, прыгожымі дыпламатычнымі прамовамі ці заклікамі да сумлення. Яны разумеюць толькі мову сілы. Амерыканская дыпламатыя дамагаецца вынікаў не праз угодлівыя ўсмешкі, а таму, што Лукашэнка выдатна памятае лёс Мадуры ды Ірана і ведае, што Вашынгтон гатовы ўжываць сілу.

Не трэба падманваць грамадства. Наша задача — дзейнічаць паслядоўна і прынцыпова: вызваліць усіх 879 палітвязняў (па даных «Вясны») і перш за ўсё —спыніць рэпрэсіі, каб не працягваўся канвеер новых зняволенняў, стварыць такія ўмовы, каб ні 800 чалавек, ні 9 мільёнаў беларусаў больш ніколі не станавіліся закладнікамі дыктатуры.

Не было б ані сэнсу, ані жадання адказваць спадару Кавалеўскаму, каб ён не прадстаўляўся асобай, якая, як ён сцвярджае, працуе над вызваленнем палітвязняў. Хаця ж па сутнасці ў чарговы раз, ці то мэтанакіравана, ці то з-за адсутнасці поўнай інфармацыі, займаецца лоббінгам інтарэсаў Лукашэнкі і барацьбой з тымі, хто насамрэч працуе на стварэнне падстаў і ўмоваў для сапраўдных, а не касметычных зменаў у Беларусі.
More from @latushka
  1. Sep 29, 2026Лукашенко уничтожил право Павел Латушко о том, как Лукашенко уничтожил право и закон в Бел…
  2. Sep 29, 2026Павел Латушка звярнуўся да Андрэя Сібігі: «Беларуськалій» — галоўны спонсар незаконнай дэп…
  3. Sep 28, 2026Лукашенко против молодежи Павел Латушко о том, как Лукашенко превращает беларуские школы в…
  4. Sep 28, 2026Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы Ус…
  5. Sep 28, 2026Беларускі калій не можа быць транспартаваны праз ЕС без адмены санкцый «Змена юрысдыкцыі п…
  6. Sep 27, 2026Россия с территории Беларуси атакует НАТО Павел Латушко и Артем Брухан о том, какие услови…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →