TGViewer
Павел Латушка Павел Латушка @latushka · 4.5K subscribers
Post #1641 15K
Адкрыты ліст да міжнародных кампаній, якія працягваюць працаваць на беларускім рынку ва ўмовах вайны з Украінай і акупацыі Беларусі з боку Расіі

https://youtu.be/fcYhxRziFRw

Мы, як і ўвесь цывілізаваны свет, выступаем за спыненне вайны з боку Расійскай Федэрацыі у дачыненні да Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі і пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, i падтрымліваем Украіну ў барацьбе за незалежнасць і суверэнітэт.

Мы асуджаем рашэнні рэжыму Лукашэнкі па падтрымцы дзеянняў Крамля і заклікаем усе міжнародныя кампаніі, якія прыпыняюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Расеі, спыніць бізнэс таксама ў Беларусі.

Мы канстатуем, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя - краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі - марыянеткавым урадам.

Мы вітаем рашэнне міжнародных кампаній пакінуць расійскі рынак. У той жа час, сыходзячы з расійскага рынку, але застаючыся ў Беларусі, міжнародныя кампаніі працягваюць падтрымку дзеянняў агрэсіўных рэжымаў.

Мы заклікаем спыніць выплату падаткаў для фінансавання ўзброенных сілаў, якія выкарыстоўвае РФ з дапамогай рэжыму Лукашэнкі супраць украінскага народу.

Накладаючы санкцыі і абмежаванні выключна на Расію, міжнародныя кампаніі пакідаюць Крамлю магчымасць стварэння "беларускага афшору". Прыпыненне дзейнасці замежных кампаний у Беларуси падтрымае барацьбу Украіны супраць агрэсіі і дасць шанец Беларусі вызваліцца ад рэжыму Лукашэнкі, які катуе беларусаў ужо 1,5 годы.

Спіс кампаній: https://bit.ly/3JBIn4i

Калі вы з’яўляецесь прадстаўніком арганізацыі дэмакратычных сілаў альбо вашая дзейнасць звязана з супрацьдзеяннем рэжыму Лукашэнкі, Пуціна і вайне гэтых рэжымаў ва Ўкраіне, вы можаце далучыцца да нашай кампаніі і выкарыстаць узор нашага ліста: https://bit.ly/3u8jl68
YouTube Stop financing the war. Appeal to international companies Адкрыты ліст да міжнародных кампаній, якія працягваюць працаваць на беларускім рынку ва ўмовах вайны з Украінай і акупацыі Беларусі з боку Расіі ENGLISH VERSION BELOW Мы, як і ўвесь цывілізаваны свет, выступаем за спыненне вайны з боку Расійскай Федэрацыі…
More from @latushka
  1. Oct 7, 2026Провокации на границе? Павел Латушко и Артем Брухан про недавние заявления Лукашенко и Рыж…
  2. Oct 6, 2026Лукашенко оправдывается Павел Латушко про недавние «клятвы верности» диктатора в отношении…
  3. Oct 4, 2026⚡️⚡️ВТОРАЯ СЕРИЯ нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол Сегодня мы представляем вторую…
  4. Oct 2, 2026Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сус…
  5. Oct 2, 2026Post #5129
  6. Oct 2, 2026Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу Стратэгія і роля Францыі ў пазіц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →