Калі абедзве хочаце пафарбаваць валасы, але фарбы толькі адна пачка! 😅
Abidvi – абедзве (обе – рус.)
ужываецца толькі ў жаночым родзе множнага ліку.
А калі гаворка пра двух мужчын ці змешаную пару, трэба выкарыстоўваць abudu – абодва.
І вось цікавы момант: у літоўскай ёсць яшчэ займеннікі mudu (удвух – м.р. / змешаны род) і mudvi (удзвюх – ж.р.), якія падкрэсліваюць, што мы збіраемся кудысьці разам.
Šiandien abidvi einame į kiną – сёння мы абедзве (мы обе – рус.) ідзем у кіно.
Але
Šiandien mudvi einame į kiną – сёння мы ўдзвюх (мы вдвоем – рус.) ідзем у кіно.
Дарэчы, у Appolo як раз прэм’ера літоўскай камедыі Badautojų namelis.
Калі пойдзеце, то як? Abidvi, альбо abudu, mudvi ці mudu? 😎
#культурныкот
