🐾 На канале новая рубрыка — #культурныкот
Калі разумееце, аб чым я, лайк, шэр, Алішэр 😉
Сённяшні флэшбэк — слова murzinas.
Гучыць па-літоўску, але вуха адразу ловіць:
«Дык гэта ж наш мурзаты!» 😸
І сапраўды:
murzinas па-літоўску — гэта замурзаны, у плямах, крыху неахайны.
Роўна як і наш мурзаты — пра дзяцей, рукі ў варэнні, нос у шакаладзе і жыццё без сур’ёзных турбот.
Самы цымус у тым, што падобныя словы жывуць адразу ў некалькіх мовах —
літоўскай, беларускай, польскай, рускай —
і адчуваюцца сваімі, хатнімі, цёплымі. Запамінаць такія адно задавальненне, ці праўда? (ar ne?) 😁
Post #16
405

- ❤ 13
- 👍 3