TGViewer
Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика @lab66 · 18.8K subscribers
Post #1650 7.84K
Международный день родного языка | матчынай мовы

#рефлексия

Такое вось ☝️ свята адзначаецца сёння па ўсім свеце ў мэтах абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. А культурную разнастайнасць краін, як мы памятаем, нават Ілан Маск лічыць ці не найгалоўнейшай у свеце рэччу. Таму шмат хто піша зараз нейкія тэксты, віншаванкі і інш. Вырашыў адзначыцца і я, прытым аб'яднаць карыснае з прыемным.

Можа каго здзівіць, але для мяне лепшым падарункам да Дня роднай мовы стаў выхад музычнага альбома.

Беларуская электронная музыка - гэта тое, што суправоджвае мяне па жыцці з маленства (ну як з маленства, са свядомага юнацтва хутчэй) - з першых выездаў у Менск на якія ambient вечарыны у Medium/NC (беларусы, ці памятаеце што такія клубы існавалі?). То бок я безумоўна дэфармаваны і лічу беларускую электронную музыку абсалютна адметнай, не падобную ні да чаго існуючага. Нажаль за той час, што прайшоў з майго школьнага дзяцінства я назіраў змяншэнне цікавасці да аўтэнтычнай беларускай электроннай сцэны. Шматлікія выканаўцы, вядомыя імены, пачыналі супрацоўнічаць з замежнымі лейбламі і незаўважна знікалі ў недрах ЗША, Германіі і інш. І неяк так агулам атрымалася што ў фанатэцы 99% іншаземных трэкаў, а свае, свае - толькі ў дзіцячых успамінах.

Але быў адзін беларускі унікум, які не здаваўся і працягваў працаваць. Майстар Аляксандар Багданаў (ен жа Papa Bo Selektah). І як шматлікія таленты Беларусі ен таксама кінуў усе свае заняткі сумесныя сэты з MEUTE напрыклад каб дадаць з дапамогай свайго dj-пульта голаснасці менскім вуліцам у жніўні 2020 года. Потым Papa Bo адсядзеў, атрымаў статус палітчнага зняволенага, вымушаны быў с цяжкасцямі міграваць, але, на шчасце, не зламаўся, і працягвае сваю дзейнасць, бо...Papa Bo - гэта ж нацыянальны электроннамузычны брэнд

Да свята роднай мовы гэты брэнд/лейбл выпусціў альбом, так званы "рэліз-рупар", які ўтрымлівае 13 адметных беларускіх трэкаў-гісторый у стылях house, ambient, drum’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM. Атмасферныя і аўтэнтычныя трэкі, дзе пад электронны акампанемент можна голас мінскага метро, гукі балота Ельня, «Калыханку» пра аблачынку і дзяўчынку, голас Якуба Коласа і шмат чаго яшчэ. Раю не пакінуць без ўвагі 👇, спадарства. Са святам!

BELARUS OUTSIDE SOUND SYSTEM

p.s. Giovanni Di Polessi - Ablaccinca - гэта проста 💔

Калі, як і аўтар, ў 2000х наведваў менскія электронныя вечарыны ў Medium/NC і чытаў кожны артыкул "электроннага эстэта" DJ Commando Labella ў папяровай Музычнай газеце→стаў 🫡
SoundCloud V/A — Belarus Outside Sound System The compilation “Belarus Outside Sound System” is a collection of 13 contemporary electronic music stories from Belarus, spanning various genres such as house, ambient, drum'n'bass, disco, trap, somat
  • 👍 77
  • ❤ 48
  • 👎 16
  • 🥴 9
  • 🤔 2
  • 😨 2
  • 🫡 1
More from @lab66
  1. Oct 8, 2026❌ Чума! Есть такие темы, которые, в общем-то, комментировать нечем. Нынешняя информационна…
  2. Oct 6, 2026Сегодня ничего не предвещало беды, но внезапно, во время совершенно рядовой прогулки-посещ…
  3. Oct 5, 2026Нобелевскую премию по физиологии или медицине 2026 года получили Карл Дайссерот, Петер Хег…
  4. Oct 4, 2026παπουτσόσυκα | παπουτσόσυκα Что-то у нас в последнее время все какое-то грустное, да апока…
  5. Oct 3, 2026В журнале Torture опубликовано исследование о пытках и жестоком обращении с бывшими белару…
  6. Sep 27, 2026Тринадцатый выпуск научно-технической рубрики на Раніца@Белсат. Этот эпизод у нас посвящен…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →