Мой бастыён беларушчыны
Раз ужо сённяшні дзень пачаўся з беларускай мовы, то хай ёй і прадоўжыцца. Тым больш да мяне дайшла вельмі шчымлівая навіна, якой я канечне ж не магу не падзяліцца. Спадар Уладзімір Арлоў, аўтар кнігі Таямніцы полацкай гісторыі, на якую я спасылаўся ў [інтэрвью Мікіце Мелказераву] паглядзеў гэта інтэрвью і: <...> Дзякуй! Калі даведваешся пра такое, з’яўляюцца новыя сілы <...>. Няхай на маіх кнігах ніхто не рос, ды і кніг асабліва пакуль не шмат, але я, як аўтар, вельмі добра разумею матывуючую моц такіх вось рэчаў. Магчыма няма нічога мацней за яе ў свеце.
*****
Як даўнія чытачы @lab66 напэўна ведаюць, мы ў нашым камьюніці з вялікай павагай адносімся да кніг. Я дык, напрыклад, увогуле невылечны бібліяфіл. Таму перыядычна пра важлівыя кнігі пішу ў канал. Напішу і зараз пра тую кнігу, якую, як атрымалася, абсалютна не мэтанакіравана разрэкламаваў сваім выступам.
Спецыяльна не адчыняў яе зараз. Паспрабаваў успомніць якія факты засталіся ў памяці з дзяцінства. Што мяне там уразіла і зацікавіла.
*****
Дакладна менавіта з кнігі я даведаўся пра тое, што аўсяны кісель, страва якую ў Заходняй Беларусі гатавалі на Каляды - гэта страва традыцыйная, вядомая і на ўсходзе. Кісель гэты спрадвеку называўся "жур".
Калі аўтар распавядаў пра скляпенні/сутарэнні Полацкай Сафіі ў якіх, магчыма, і зараз схавана Сафійская бібліятэка, ен спасылаўся на Вацлава Ластоўскага і яго фантастычнае апавяданне "Лабірынты". Прачытаць апавяданне я змог толькі студэнтам, але яшчэ доўга-доўга пытаў кожнага знаемага палачаніна "а ты скляпенні там не шукаў?". На маю бяду, у Полацк я не з'ездзіў (хаця шмат разоў быў у Віцебску) і скляпенні не пашукаў (хаця знаемага сейсмагеолагаразведчыка меў, паспрабаваць паглядзець углыб зямлі маглі б).
Іезуіцкі калегіўм. Іезуіты традыцыйна выстаўляюцца нейкімі жывымі д'ябламі, якія неслі толькі дрэннае. Але з кнігі Арлова я памятаю, што у Полацкім калегіўме (дарэчы першай вышэйшай навучальнай установе на тэррыторыі Беларусі) ў часы яго існавання былі, напрыклад, хімічная лабараторы, лабараторыя эксперыментальнай фізікі, абсерваторыя з унікальным тэлескопам. А выкладалі там сябры якога-небудзь Каралеўскага астранамічнага таварыства, Французскай акадэміі навук ды іншыя вядомыя еўрапейскія навукоўцы.
Дзякуючы менавіта Арлову я даведаўся пра існаванне такога выбітнага беларуса як Ян Баршчэўскі і змог знайсці ў раённай бібліятэцы "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях". Канцэптуальна я лічу, што ў беларускай літаратуры нічога падобнага не існавала і дагэтуль не існуе.
*****
Стаміўся ўспамінаць, напэўна проста спампую і перачытаю. Раю гэта зрабіць і вам, напрыклад з дапамогай Беларускай палічкі → [PDF па спасылцы]
Post #1380
7.64K