TGViewer
Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика Научно-Технический·LAB-66·Лабораторный журнал беларуского химика @lab66 · 18.8K subscribers
Post #1095 7.35K
​​Кожны з нас па-свойму змагаецца (калі змагаецца) з праявамі >>kakistocracy<< ў сваім жыцці. Максімум што можа большасць - гэта знайсці гразь і сказаць у сацсетках, ха-ха, глядзіце - гразь. Гэта бессэнсоўна, таму я раблю трохі інакш. Я шукаю пярліны і кажу, глядзіце - пярліны. Асабліву асалоду я атрымліваю калі знаходжу гэтыя пярліны ў мутнай вадзе сучаснай Беларусі. Тым больш што за два апошнія гады я вельмі моцна ўпэўніўся, што беларусы нікому ў свеце не патрэбныя, акрамя беларусаў.

Таму слухайце пра адну з пярлін, якую я знайшоў. Ці лепей напэўна казаць не пярліна, а дыямант.

Iмя гэтага дыяманта Цімафей Авілін. Ядравы фізік, сапраўдны фізік-лірык as is. Ужо адзін soundcloud альбом з беларускімі гарадскімі рамансамі 20-30 гадоў мінулага стагоддзя (спасылка) чаго каштуе. Таму не дзіўна, што дарогі завялі спадара не ў Cосны з іх АІЭіЯП, а ў этнаграфію ды фальклёр. Хаця ж адукацыя дае аб сябе знаць, этнаграфія ў Цімафея атрымалася не звычайная, а астранамічная. ІMHO можна казаць пра "зорны" выпуск фізфака БДУ, бо разам з Цімохам вучыўся і вядомы астрафатограф Віктар Малышчыц, той самы аўтар чароўных ❤️ "да слёз" фотаздымкаў начнога беларускага неба.

Зараз спадар Авілін працягвае займацца сістэматызацыяй "зорна-астранамічнага" беларускага фальклёру. Прытым з'яуляецца унікальным, адзіным у Беларусі спецыялістам па этнаастраноміі. І гэта яму зусім не замінае знаходзіць час, каб перыядычна дапамагаць @lab66 (у асобе аўтара) змагацца з QGIS ды спецыфічнымі вектарнымі слаямі на самаробных мапах. Таму я вырашыў зрабіць чалавеку невялікую #рэклама і параіць яго кнігу. На мой погляд гэта адмысловы калядны падарунак а)беларусу б)беларусу які цікавіцца астраноміяй в)беларусу які цікавіцца паданнями звязанымі з зорным небам і астранамічнымі з'явамі. Каштуе ўсё каля 37 беларускіх зайцоў. Фармат А4, добрая папера, цвердая вокладка. Калі зацікавіліся - тэлефануйце па нумары +З7529ЗО7ОО48 і пытайцеся ў Людмілы Уладзіміраўны ці засталася яшчэ у наяўнасці кніга "Этнаастраномія. Паміж небам і зямлей". У Менску забраць можна без пытанняў, калі патрэбен перасыл - удакладняйце на месцы.

P.S. як я прыйшоў да гэтай кнігі. А вельмі проста - brainstorm на пошук назвы для брэнда. Спадабался ідэя наконт аўтэнтычнай беларускай назвы нейкага сузорья. Пачалі шукаць, а такой інфармацыі і няма. Пошук у Інтэрнэце даў спасылку на адзінага спецыяліста - Цімафея Авіліна, ну а далей ужо справа практыкі. Дарэчы, вядомы беларускі брэнд бялізны - Мілавіца, гэта мясцовая назва планеты Венера. Карацей не я першы зацікавіўся гэтай тэмай :)
  • ❤ 104
  • 👍 26
  • 👎 16
  • 🔥 11
  • 😢 2
  • 😍 2
  • 🌚 1
  • 🎄 1
More from @lab66
  1. Sep 19, 2026Как-то глубоко мной уважаемый Николай Халезин пригласил меня попробовать его испанскую тор…
  2. Sep 18, 2026Работал я тут недавно с 1,6" BWRY e-ink тегами Hanshou Nebular Plus/Pro 154Q-N на базе про…
  3. Sep 14, 2026Итак, прошло ровно 10 дней с момента, как ко мне в руки попал Flipper Zero. Посчитывав раз…
  4. Sep 13, 2026Материалы детской одежды В @lab66 мы традиционно с большим уважением относимся к тканям и…
  5. Sep 12, 2026Суббота и очередной (двенадцатый) выпуск научно-технической рубрики на Раніца@Белсат. Сего…
  6. Sep 11, 2026Post #2568
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →