Нядзельны µ-фіта-падкаст
Колькі гадоў таму я са сваей памагатай Justyna Sauka выпускаў невялічкую серыю беларускамоўных аўдыё-падкастаў для дзяржрадыё "Культура". Распавядалася ў іх пра фітахамічныя асаблівасці распаўсюджанай (і не вельмі распаўсюджанай) садавіны ды гародніны. Потым яшчэ паўгода я безвынікова спрабаваў неяк атрымаць архівы тых падкастаў ад таго чортава радыё і зрабіў для сябе выснову, што прынцыпова ніколі больш з дзяржаўнымі медыя не буду мець справу. Файлы прыйшлося збіраць з частак разнастайных чарнавікоў, пасля чаго я абачліва запампаваў усё на SoundCloud (зараз запісы тут → Phytochemist Notes-Заметки фитохимика-Нататкi фiтахiмiка. Vol. 1)
Цяпер я вырашыў аднавіць серыю у выглядзе Vol.2. Пяць хвілін пра пэўную расліну, толькі тое што менавіта мне здаецца пазнавальным і толькі раніцай нядзелі. Першы запіс, спадарства, прысвечаны чырвонаму бураку. Тэкст чытае паважаная Tamara Alaksandraŭna 🌹
Калі не беларус, але ўсё зразумеў - стаў 🎉, калі "не зразумеў" - стаў учарнеўшы тварык 🌚
Post #1060
7.95K
Beetroot (Чырвоны бурак)Tamara Aleksandraŭna@LAB-66
- 🎉 162
- 👍 134
- 🌚 33
- 👎 14
- 🔥 14
- ❤ 7
- 🤩 2
- 🥰 1
- 🥴 1