TGViewer
Кулуары KYKY Кулуары KYKY @kyky_org · 8.25K subscribers
Post #47128 979
Нармальная стужка памерла: яе забілі нейракарцінкі з шасцю пальцамі і метадычкі «як напісаць 50 сцэнарыяў для рылсаў за гадзіну з дапамогай AI». А вы робіце нешта жывое і важнае: тлумачыце, дзе веганам браць бялок, збіраеце данаты на вырашэнне праблемы, пра якую наогул павінна была паклапаціцца дзяржава, ці проста раз'юшваеце патрыярхат фактам свайго існавання — нават калі гэта адзін пост на месяц у персанальнай інсце на 300 падпісчы_ц.

🌐 RADA і артхаўс-зорка беларускай інсты Наташа ведаюць аб гэтай праблеме! І запрашаюць вас на тры SMM-пасядзенкі ў фармаце лекцый і абмеркаванняў па паўтары гадзіны.

На іх разам з Наташай разбярэцеся:
❎як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
❎чаму ШІ і нейраслоп з'ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
❎з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
❎і ўсе тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнераў_ак і немантажораў_ак.

📌Фармат: анлайн, мова спікеркі – расейская, каштуе ноль грошаў.

Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве.

Дэдлайн рэгістрацыі — да 6 кастрычніка ўключна!

Рэгістрацыя тут 👈
  • ❤ 7
  • 👍 5
  • 🤔 3
  • 👾 1
More from @kyky_org
  1. Oct 2, 2026В Израиле убита беларуска — полиция подозревает ее мужа Нам бы очень хотелось больше никог…
  2. Oct 1, 2026🧘‍♀️Практика молчания, жизнь без телефона и 10 часов медитации в день: зумер прошел випас…
  3. Oct 1, 2026⚠️TW: сексуализированное насилие Семеро студентов университета Лиги Плюща обвиняются в гру…
  4. Oct 1, 2026Польская организация, помогающая женщинам сделать аборт, установила абортомат почти напрот…
  5. Oct 1, 2026Один пилот хотел разбить самолет и напал на второго с ножом, но его обезвредили пассажиры:…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →