TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.12K subscribers
Post #26342 891
#нам_35

⏳2024—2026. КРОК У БУДУЧЫНЮ. Частка 1

Медыярынак дыктаваў новыя патрабаванні да ведамасных выданняў. Рэдакцыя «Культуры» ўзяла курс на мадэрнізацыю працэсаў і запуск маштабных праектаў.

У выніку газета займела свежае аблічча, захаваўшы высокі статус галоўнага інфармацыйнага рэсурсу Міністэрства культуры.

🎞 У 2024-м пабачыў свет праект «Векапомнае праз кінакадр», прысвечаны 100-годдзю беларускага кінематографа і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Так, выйшаў шэраг тэкстаў аб айчынных стужках, што ўвабралі ўвесь трагізм ліхалецця і адлюстравалі гераізм нашых продкаў.

⬆️ Ініцыятыва была ўшанавана «Залатой ліцерай» — ужо чацвёртай у скарбонцы штотыднёвіка.

🗞 Таксама на старонках газеты з’явілася спецыяльная рубрыка «80 мірных гадоў» у гонар знакавага юбілею. Адметнае месца на палосах займалі гістарычныя нарысы і кранальныя інтэрв’ю з ветэранамі — жывымі сведкамі вайны і фашысцскіх злачынстваў.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @kultinfa
  1. Oct 7, 2026⚡️ Сегодня, 7 октября, в 15:00 в Национальном пресс-центре состоится пресс-конференция, пр…
  2. Oct 6, 2026🇹🇯 Сегодня в столице Республики Таджикистан Душанбе состоялось торжественное открытие ма…
  3. Oct 6, 2026🎬 Пакуль мы працуем над праектам часопіса «Мастацтва», прапануем зазірнуць за кулісы! 📍…
  4. Oct 6, 20268 кастрычніка ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці» ў 18.00 ад…
  5. Oct 6, 2026🏗 У межах Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы сёлета ідуць работы на чатырох аб’ектах культ…
  6. Oct 6, 2026🇧🇾 Белорусская делегация прибыла в Душанбе (Республика Таджикистан) для участия в XX мол…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →