⏳2020—2021. ШЛЯХАМ АДЗІНСТВА
🗞 Выданне працягвала крочыць у нагу з часам, захоўваючы вернасць спрадвечнаму курсу. Журналісты па-ранейшаму праўдзіва і грунтоўна асвятлялі культурнае жыццё краіны, не застаючыся ў баку ад важных грамадска-палітычных працэсаў.
🇧🇾 Адметная падзея пачатку дзесяцігоддзя — заснаванне Дня народнага адзінства. Да гэтай урачыстасці рэдакцыя прымеркавала тэматычны асветніцкі праект.
Задума рэалізоўвалася сумесна з тэлеканалам «Беларусь 3».
У рамках асобнай рубрыкі аўтары расказвалі аб перыпетыях, што адбываліся ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, і выпрабаваннях, якія выпалі на долю людзей у той час.✍🏻 Журналісты падрабязна разбіралі гістарычныя перадумовы і палітычныя працэсы, што прывялі да векапомнага аб’яднання беларусаў у агульнай дзяржаве.
📌 Надалі ўвагу і мастацтву рэгіёна, творцам, якія ў складаных умовах змагаліся за захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».


