🎭 Спектакль Коласаўскага тэатра «Зімы не будзе» пастаўлены па п'есе выдатнага расійскага драматурга Віктара Альшанскага.
✍🏻 Ён больш вядомы як дзіцячы аўтар, дзякуючы шматлікім п'есам і інсцэніроўкам, адрасаваным найперш юнаму чытачу і гледачу.
📽 У 1983 годзе па яго сцэнарыі выйшаў тэлевізійны фільм «Гаспадыня дзіцячага дома» з Наталляй Гундаравай у цэнтральнай ролі.
📌 «Зімы не будзе», як выявілася (па колькасці вядомых пастановак у Расіі), найбольш папулярны твор гэтага аўтара. У Беларусі ён пастаўлены ў студэнцкім тэатры БДУ «На балконе», а на прафесійнай сцэне ўпершыню ў Віцебску, у коласаўцаў.
Сказаць, што спектакль адрасаваны выключна юнаму гледачу, не выпадае. Абсалютна даросламу? Таксама не.☝🏻 Бо праблемы, закладзеныя ў п'есе і пастаноўцы, выдатна зразумелыя гледачам самых розных узростаў.
📎 Падрабязнасці — у артыкуле Юрыя Іваноўскага👈🏻
🏛 Сачыце за навінамі разам з часопісам «Мастацтва».


