🇧🇾 28 верасня адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
✅ Па выніках разгляду прынята станоўчае рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму элементу «Вясельныя традыцыі» ў в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
👰🏻♀️🤵🏼♂️ Дадзены элемент уяўляе сабой комплекс традыцыйных вясельных абрадаў і звычаяў, якія захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі з пакалення ў пакаленне.
Яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму захаванню, вывучэнню і папулярызацыі ўнікальнай спадчыны.🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».



