TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.2K subscribers
Post #26261 933
🗞 Новы нумар газеты «Культура» — у продажы!

На яго старонках — шмат цікавага.

📌 У Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь абмеркавалі выкананне Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, капітальны рамонт на аб’ектах культуры, які фінансуецца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

📌 Выяўленне, вяртанне і ўвядзенне ў навуковы абарот культурнай спадчыны Беларусі, якая аказалася за мяжой, застаюцца стратэгічным напрамкам дзяржаўнай палітыкі. Пра нядаўнія здабыткі распавялі адмыслоўцы.

📌 Сярод тых, хто запальвае новыя зоркі на творчым небасхіле, — выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа. Аб вернасці прафесіі паведала дырэктар установы Алена Зейбек, гераіня праекта газеты «Культура» «У галоўнай ролі — жанчына».

📌 Да юбілею нашай газеты ўзнаўляем у памяці падзеі, што ўвайшлі ў гісторыю выдання, і знакавыя публікацыі, у якіх адбіўся дух эпохі.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
  • ❤ 1
  • 🔥 1
More from @kultinfa
  1. Oct 3, 2026📽 8 октября в 15:00 в кинотеатре «Пионер» состоится премьерный показ национального фильма…
  2. Oct 3, 2026🇧🇾 🇷🇺 Директор Минского государственного музыкального колледжа им. М.И. Глинки Алексей…
  3. Oct 3, 20263 октября 2026 года в возрасте 90 лет скончалась основательница Белорусского государственн…
  4. Oct 3, 2026#культура_роднай_мовы Малітва вячэрняя ў той час выходзе, Ахвярна кладзецца на спячыя далі…
  5. Oct 3, 2026⚡️ Развіццё культуры: інвестыцыі ў аб’екты і інфраструктуру 🇧🇾 Дзякуючы рашэнням Прэзідэ…
  6. Oct 3, 2026🌸 Национальный художественный музей Республики Беларусь представляет выставочный проект «…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →