🖼 Здаецца, мы проста разглядаем карціну: твар, паставу, вопратку...
🧐
Але прыглядаемся больш уважліва: сукенка, капялюшык, прычоска, каўнер і нават сілуэт распавядаюць, якой была мода!📰 На старонках часопіса «Мастацтва» Святлана Салаўёва прапануе паглядзець на жаночыя партрэты Юдэля Пэна менавіта з гэтага боку.
Чаму жанчыны пачатку ХХ стагоддзя імкнуліся да S-падобнага сілуэту? Навошта для стварэння пышных прычосак выкарыстоўвалі каркасы і шыньёны? І што маглі расказаць пра сваю ўладальніцу сукенка з карункамі або капялюшык з вуаллю?
📎 Любуемся карцінамі, чытаем артыкул на сайце РВУ «Культура і мастацтва» — і адкрываем гісторыю моды! 👈🏻
🏛 Сачыце за навінамі разам з часопісам «Мастацтва».



