TGViewer
Койданава 2026 Койданава 2026 @koidanava · 276 subscribers
Post #1910 80

Forwarded from Светлана Тихановская

«Жыццё ўмее рабіць сюрпрызы. Яшчэ ўчора здаецца — цішыня і тупік. А потым — пстрычка, і адбываецца тое, чаго ніхто не чакаў»

Сёння ў Варшаве беларусы і беларускі адзначалі Дзень Годнасці, прысвечаны падзеям 2020 года. Да акцыі далучылася і Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, пасол па асаблівых даручэннях (МЗС Украіны) Яраслаў Чарнагор, польскі грамадскі дзяяч і журналіст Адам Міхнік, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і беларуская дыяспара ў Варшаве.

Са сцэны беларуская лідарка нагадала пра сапраўдны беларускі цуд шэсць гадоў таму, калі ні эксперты, ні ўлады, ні спецслужбы не маглі прадказаць, што мільёны беларусаў выйдуць на вуліцы.

«Рэжым ламаў галаву: хто выводзіць людзей? Хто ўсё гэта арганізаваў? А адказ быў вельмі просты: беларусы самі.

Нас з вамі хавалі ўжо не адзін раз. Казалі: яшчэ пару месяцаў — і ўсё. Перасварацца, раз’едуцца, забудуцца. Але вось ужо шэсць гадоў — і беларускі рух жыве. Мы жывем! Прыходзяць новыя людзі, з’яўляюцца новыя ідэі, выходзяць палітвязні.

Таму калі ў некага цяпер апускаюцца рукі — згадайце пра дваццаты. Беларускае, жывое, свабоднае ўсё роўна прарасце, як бы яго ні спрабавалі задушыць. Мы проста павінны рабіць сваю справу і рыхтавацца да новага вакна магчымасцяў

Сёння я хачу сказаць усім вам ДЗЯКУЙ!  Дзякуй што выстаялі. Што не апускаеце рук.І дзякуй, што працягваеце верыць у Беларусь.
Жыве Беларусь!».


А ў сваім Instagram Cвятлана Ціханоўская падзялілася вельмі кранальным і асабістым момантам з акцыі.
  • ❤ 10
More from @koidanava
  1. Sep 16, 2026Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы? Арганізацыі ўжо гатовыя а…
  2. Sep 14, 2026Звонок из парткома в церковь: - Батюшка, подсобите стульями, завтра партсобрание - некуда…
  3. Aug 19, 2026Cегодня около 8:00 в районе ОАО «БМЗ» в Жлобине упал неизвестный беспилотник При падении п…
  4. Jul 23, 2026Памёр вядомы рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі😢 Стала вядома пра сьмерць беларускага к…
  5. Jul 22, 2026От подписчика
  6. Jul 1, 2026❗️На волю праз памілаванне выйшлі 32 чалавекі — сярод іх 28 асуджаных па "экстрэмісцкіх ар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →