⚔️ 15 ліпеня — Дзень славутай перамогі пад Грунвальдам!
15 ліпеня 1410 года саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ўшчэнт разбілі магутны Тэўтонскі ордэн.
Чаму гэтая дата важная для нас?
◾️ Нашы продкі разам з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі выступілі адзіным фронтам, каб абараніць сваю свабоду ад знешняй пагрозы.
◾️ Вайсковая стратэгія і жалезная стойкасць нашых харугваў (сярод якіх былі атрады з Полацка, Гародні, Наваградка, Мсціслава і іншых гарадоў) прывялі да поўнага разгрому ваеннай эліты крыжакоў.
◾️ Перамога пад Грунвальдам назаўжды зламала хрыбет Тэўтонскаму ордэну і вызначыла лёс рэгіёна на стагоддзі наперад.
Гісторыю можна спрабаваць перапісаць у сучасных падручніках, але памяць пра веліч нашых продкаў сцерці немагчыма 🛡
✔️ Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву па усталяванні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар і паставіць свой подпіс.
Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜
@klub_apora
Post #447
748

- ❤ 13
- 🫡 7
- ❤🔥 2
- 👍 1