4 гады APORA
26 верасня — чатыры гады з дня афіцыйнага стварэння нашага клуба.
За гэтыя чатыры гады мы правялі шмат імпрэз і сустрэч, прайшлі шмат сцежак і дарог, пераадолелі шмат цяжкасцяў і выклікаў.
Мы рабілі тое, што лічылі неабходным для Беларусі: гартавалі і падтрымлівалі людзей, якія змагаюцца за свабоду, дапамагалі беларускім добраахвотнікам, прэзентавалі і прасоўвалі сваю пазіцыю ў Літве і іншых краінах. Словам, мы вызначылі і выконваем сваю частку працы па ціску на рэжым Лукашэнкі.
Галоўнае дасягненне клуба за гэтыя чатыры гады — людзі. Людзі, якія прыйшлі і засталіся. Людзі, якія дапамагалі тым, каго нават асабіста не ведалі. Людзі, якія ў цяжкі момант не пыталіся: «Навошта мне гэта?», а казалі: «Што трэба зрабіць?»
Мы не заўсёды ведалі, як будзе далей. Але заўсёды памяталі, дзеля чаго мы рухаемся наперад.
І мы ідзём далей.
Дзякуй усім, хто быў з APORA гэтыя чатыры гады, дапамагаў, удзельнічаў і падтрымліваў.
APORA — гэта людзі, якія адно аднаго не пакідаюць.
Post #466
129

- ❤🔥 7
- 👍 4
- 🎉 4
- ❤ 3
- 🕊 1