🛡️ Грунвальд — гэта і наша гісторыя!
У 1410 годзе пад Грунвальдам плячо ў плячо змагаліся ваяры Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх былі і нашы продкі. Гэтая славутая перамога — адна з найважнейшых старонак супольнага мінулага.
Беларусы выступілі з ініцыятывай усталяваць на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Грунвальдскай бітвы гістарычны бел-чырвона-белы штандар — як знак памяці і прызнання нашага ўнёску ў разгром Тэўтонскага ордэна.
🤝 Клуб APORA цалкам падтрымлівае гэты крок.
Для нас гэта не проста сцяг. Гэта вяртанне беларусаў у еўрапейскую гістарычную прастору, права шанаваць сваіх герояў і захоўваць сувязь пакаленняў. Наш штандар мае поўнае права быць там, дзе продкі здабывалі славу.
✍️ Далучайцеся!
Заклікаем беларусаў у Літве, Польшчы і па ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву і паставіць свой подпіс.
Жыве Беларусь! ⬜🟥⬜
@klub_apora
Post #445
973

- ❤ 23
- 👍 12
- 🔥 5
- 🎉 1
- 💯 1