TGViewer
Кірылюк extremist Notes⬜🟥⬜ Кірылюк extremist Notes⬜🟥⬜ @kiryliuk · 212 subscribers
Post #656 196
Боязь падаць апэляцыю

Сябра Каардынацыйнай рады, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк з такой пазыцыяй польскага боку ня згодны. Тыдзень таму ён разам зь іншымі беларускімі палітыкамі і юрыстамі быў на прыёме ў шэфа Ўправы ў справах іншаземцаў Польшчы Томаша Цытрыновіча.

«Так, 5 гадоў прайшло, тэрміны даўніны паводле некаторых крымінальных артыкулаў прайшлі. Мы даводзілі спадару Цытрыновічу, што ў Беларусі так права, на жаль, не працуе. Калі ты цікавы беларускім сілавікам — напішуць, што ты кіраўнік групы або што заўгодна, ім няма розьніцы, якія дакумэнты фальсыфікаваць», — кажа Кірылюк.

На думку суразмоўцы, толькі палітыкі ня здолеюць разьвязаць сытуацыю. Мэдыя павінны шырока ўздымаць праблему, таксама патрэбная судовая практыка. А такая практыка можа быць толькі тады, калі людзі самі будуць аспрэчваць адмовы, падаваць скаргі.

«Мы зьвярталіся да двух чалавек, якім адмовілі ў дадатковай абароне. Маем сродкі на польскіх адвакатаў. „Калі ласка, давайце падамо апэляцыі“, — прапаноўваем. Два чалавекі адмовіліся: „Мы ня хочам, будзем іншымі спосабамі легалізоўвацца“», — наракае Кірылюк.

Ён дадае, што ўважае такія паводзіны, калі чалавек баіцца падаваць апэляцыю, за своеасаблівую беларускую траўму.

«Ён прайшоў ужо празь несправядлівыя беларускія суды і падсьвядома думае, што калі зараз напіша апэляцыю, то польскія міграцыйныя ўлады будуць да яго ставіцца як да ворага і назаўтра дэпартуюць. Але я магу як праўнік пацьвердзіць, што гэта абсалютна ня так. І тут калі ты не абскарджваеш рашэньне, то трохі ўскосна, пасіўна падтрымліваеш гэтую некарысную для ўсіх беларусаў практыку. Рашэньне — гэта не прысуд анкалёгіі 4-й ступені, адмову трэба абскарджваць», — падсумоўвае суразмоўца.

І ад таго, як зладжана і сыстэмна беларусы будуць рэагаваць, на думку беларускага юрыста, залежыць у будучыні міграцыйная палітыка ў дачыненьні беларусаў.

«Бо рэпутацыя ў нас добрая, беларусы — вельмі законапаслухмяныя грамадзяне. І, я думаю, мы маем права патрабаваць абароны, дзе яна нам належыць паводле закону», — кажа Міхаіл Кірылюк.

Ён заклікае беларусаў, зьвяртаецца да прадстаўнікоў дыяспары: калі ёсьць такія адмовы, калі чалавек ня можа знайсьці грошы на польскага адваката — зьвяртацца ў Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне.

«Мы знойдзем грошы. Мы самі прыцягваем адмыслоўцаў у міграцыйным праве. Бо калі мы здолеем у судах адстаяць адно рашэньне, другое, трэцяе — гэтыя справы будуць вяртацца ва Ўправу ў справах іншаземцаў. І калі суд на ўсе рашэньні дае аргумэнтаваны адказ — яны памяняюць сваю практыку. Гэта працуе ў Польшчы. Ёсьць шмат прыкладаў, калі суды займаюць прынцыповую пазыцыю. І на палітычным узроўні былі спрэчкі, да Вярхоўнага суду Польшчы справы даходзілі. Але без падтрымкі людзей я як праўнік НАУ ніякую скаргу сам не магу падаць, калі чалавек атрымаў адмову і сам ня хоча яе абскарджваць. Мы ж патрабуем не дадатковых правоў, а толькі ўжыць дзейнае заканадаўства», — кажа Кірылюк.

Для Радыё Свабода
https://t.me/radiosvaboda/87920
Telegram Радыё Свабода — Беларусь Што рабіць, калі адмовілі ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Даведаліся ў экспэртаў: https://smarturl.click/RZmVW У Польшчы ўсё часьцей адмаўляюць беларусам у міжнароднай абароне, бо лічаць, што ў Беларусі нібыта «стала спакайней»: прайшлі гады пасьля 2020…
  • ❤ 6
  • 💯 4
More from @kiryliuk
  1. Aug 15, 2026Лучшая новость последних суток: Всероссийский слет операторов боевых беспилотников отменил…
  2. Aug 12, 2026Якая роля дэмсілаў: Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета, Каардына…
  3. Aug 11, 2026Пан Мілінкевіч быў не проста палітычным актывістам, але свядомым інтэлігентам з Горадні ды…
  4. Jul 25, 2026яка сумна навіна
  5. Jul 19, 2026Топливо будет в достаточном количестве, но неизвестно, в каком агрегатном состоянии.😁 (С)…
  6. Jul 10, 2026Беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне, бо... "рэпрэсіі скончыліся". Як так…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →