TGViewer
КГБ С НАРОДОМ! КГБ С НАРОДОМ! @kgbsnarodom · 28 subscribers
Post #3096 10

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чаму менавіта 21 траўня абраны Днём палітвязняў у Беларусі?

Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да 5 гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Справу па факту смерці не завялі да гэтага часу. 

Палітвязень Уладзімір Гарох, якога вызвалілі і выдварылі з краіны 13 снежня 2025 года, расказаў новыя падрабязнасці пра смерць Ашурка. Палітвязень быў у суседняй камеры ШІЗА шклоўскай калоніі, калі паміраў Вітольд.

«Я запомніў тры чорныя даты. 19 мая я чуў, як да яго звярталіся: "Недаразвіты". 20‑га чысла я чуў гукі, нібыта яму прычынялі боль, ён толькі казаў: "Ну што вы, што вы…". А 21 мая ў абед кантралёр клікаў яго атрымліваць ежу, але Вітольд ужо не адгукаўся. Потым набегла куча мянтоў, уключылі радыё на ўсю моц, нешта крычалі пра "мора крыві"».


🙅‍♂️Не катаванням! 21 траўня — Дзень палітвязняў
More from @kgbsnarodom
  1. Sep 24, 2026Оказывается комиссия по возвращению до сих пор существует и даже иногда собирается рассмот…
  2. Jul 28, 2026У Магілёўскім інстытуце МУС хацелі набраць 20 апэратыўніц, але заяву не падаў ніхто. А ў А…
  3. Jul 11, 2026Как Лукашенко 4 года хоронил Украину 17 марта 2022: Поверьте, Зеленскому придется с течени…
  4. Jun 1, 2026С Днём защиты детей! 🤡
  5. May 21, 2026На кадрах — Лукашенко отдает приказ о запуске ядерного оружия Дайте ему тонометр.
  6. May 21, 2026🙏МАЛІТВА ЗА ЎСІХ НАШЫХ НЕСПРАВЯДЛІВА ЗНЯВОЛЕНЫХ СЁСТРАЎ І БРАТОЎ🙏 Сёння, 21 траўня, у Дз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →