TGViewer
КАСКАД Live КАСКАД Live @kascadlive · 208 subscribers
Post #1237 1.04K
​​Напрыканцы 2022 году.
Ён апынуўся зусім не такім, як мы ўсе чакалі. Развязаная расеяй агрэсія супраць Украіны прынцыпова змяніла палітычную сітуацыю ў Еўропе і, вядома ж, вакол Беларусі. Увага ўсяго цывілізаванага свету прыцягнута да гераічнай барацьбы Украінцаў супраць захопнікаў. Памяньшэнне ўвагі да Беларусі пакуль яшчэ дазваляе ўладарыць аграфашысцкай хунце, якая хаваецца ў ценях вялікай вайны і працягвае штодзённыя злачынствы.

Разам з тым, вайна павінная была канчаткова пазбавіць усіх беларусаў ілюзіяў аб мудрасці ці адэкватнасці крамлю. Якія б розныя не былі на першы погляд чэкіст пуцін і вясковы жлоб лукашэнка - абое рабое, шалёныя вар’яты і ваенныя злачынцы.

Нягледзячы на ўсе жахі вайны, мы атрымалі надзею на вызваленне. Мужныя казакі паказалі на справе, што ардынскія войскі кузьмічоў с “аналоговнетамі” можна эфектна і эфектыўна біць.

Наперадзе ў расеі прыніжэнне, разгромная ваенная параза і ізаляцыя. У гэты момант ад усіх нас будзе залежыць тое, як пройдзе мяжа ізаляцыі: па ўсходняй ці па заходняй мяжы Беларусі. Ці будзе нашаму краю наканавана выміранне і дэградацыя пад уладай садыстаў і забойцаў? Ці здолеем мы выйсці з цемры да свету?

Супраціў Каскаду рыхтуецца да рашучых дзеянняў. Летась карнікі неаднаразова намагаліся схапіць нас і ў выніку затрымлівалі выпадковых людзей. Але ж мы хуткім часам самі абавязкова прыйдзем па іх, спадзяемся ўжо сёлета.

Усім жыхарам Каскаду (за выключэннем некалькіх ябацек і мусарні) мы жадаем мужнасці і моцы з гонарам прайсці гэтыя складаныя часы і найхутчэй сустрэць Перамогу.

З надыходзячым Новым Годам!

Слава Україні! Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 20
  • 👍 6
  • 🤣 2
  • 👎 1
  • 🎉 1
More from @kascadlive
  1. Nov 4, 2024​​В Каскаде отмечается повышенная активность ментов. По имеющимся сведениям, причина - ско…
  2. Sep 28, 2024⬛️ Сегодня три года со смерти Андрея Зельцера Каскад чтит память Андрея Зельцера, погибшег…
  3. May 26, 2024Соскучились по любимчику беларусов Кацу? Мы вам его принесли с напоминанием, что с 25го по…
  4. Jul 24, 2023‼️ УСЕБЕЛАРУСКІ МАРАФОН«НАМ НЕ ЎСЕ АДНО» 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца…
  5. May 15, 2023photo post
  6. Mar 19, 2023⚡️Нам известно, что пол часа назад на Каскаде в башне дома 4А возможно произошло задержани…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →