TGViewer
КАСКАД Live КАСКАД Live @kascadlive · 208 subscribers
Post #1245 1.25K

Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»

‼️ УСЕБЕЛАРУСКІ МАРАФОН«НАМ НЕ ЎСЕ АДНО»

29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім онлайн-марафоне салідарнасці, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе.

У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх:

▪️Зеркало;
▪️Звычайны ранак;
▪️Белсат ТV;
▪️Еўрарадыё;
▪️Радыё Свабода;
▪️Радыё Ўнэт;
▪️Страна для жизни;
▪️Беларускі расследавальніцкі цэнтр;
▪️Брестская газета;
▪️Маланка Медиа;
▪️Медыязона;
▪️Наша Ніва;
▪️Радыё Рацыя;
▪️Салідарнасць;
▪️BPN/Pozirk;
▪️Hrodna.life;
▪️Kyky.org;
▪️Nexta;
▪️Reform.by
▪️Tribuna.com і многія іншыя.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным:

🔺Дабрачынны фонд Краіна для жыцця
🔺Dissidentby
🔺INeedHelpBY
🔺ByMedSol,
🔺Палітвязынка
🔺Анархічны чорны крыж – Беларусь
🔺Razam
🔺BY_help
🔺БAП «ДА ВОЛІ»
🔺Беларуская Рада культуры
🔺Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці,
🔺Фонд беларускай салідарнасці BYSOL
🔺Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB

Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону. Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.
  • 👍 8
  • ❤ 7
  • 💩 2
  • 🤮 1
More from @kascadlive
  1. Nov 4, 2024​​В Каскаде отмечается повышенная активность ментов. По имеющимся сведениям, причина - ско…
  2. Sep 28, 2024⬛️ Сегодня три года со смерти Андрея Зельцера Каскад чтит память Андрея Зельцера, погибшег…
  3. May 26, 2024Соскучились по любимчику беларусов Кацу? Мы вам его принесли с напоминанием, что с 25го по…
  4. May 15, 2023photo post
  5. Mar 19, 2023⚡️Нам известно, что пол часа назад на Каскаде в башне дома 4А возможно произошло задержани…
  6. Mar 2, 2023‼️ ПРОЕКТ ЮРИДИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ «ЮРИСТ НА СВЯЗИ» Друзья, вот уже больше двух лет наша организ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →