TGViewer
Karčma 1863 | Карчма 1863 Karčma 1863 | Карчма 1863 @karcma1863 · 88 subscribers
Post #744 149
Сябры, у нядзелю 31 траўня запрашаем вас разам са стваральнікамі ULegend на экскрусію па Вільні Шляхамі паўстанцаў 1863 году, прысьвечаную 200-годзьдзю Зыгмунта Серакоўскага, якое адзначаецца напярэдадні.

Пачатак у 15-30 каля былога палацу Тышкевічаў на Троцкай (Trakų g. 1) на скрыжаваньні з вуліцай Завальнай (Pylimo g.). Рэгістрацыя праз у сторыз.

30 траўня 1826 году (па новым стылі) непадалёк ад Луцку на Валыні нарадзіўся адзін з кіраўніў паўстаньня 1863 - 1864 гг. Зыгмунт Серакоўскі, хіба адзін з самых недаацэненых зараз яго герояў.

Падчас экскурсіі Шляхам паўстанцаў 1863 года мы наведаем месцы, зьвязаныя ня толькі з Зыгмунтам Серакоўскім, а таксама з Кастусём Каліноўскім ды іншымі паўстанцамі, але даведаемся, дзе знаходзіўся Правінцыйны камітэт Літвы і Беларусі, дзе паўстанцы перахоўвалі зброю, дзе зьбіраліся напярэдадні паўстаньня і падчас. А скончым наш шпацыр, вядома, у Карчме 1863, дзе зможам годна адзначыць 200 годзьдзе Зыгмунта Серакоўскага.

Экскурсія праводзіцца за ахвяраваньні ад 10 еўра.
  • ❤ 4
More from @karcma1863
  1. Oct 3, 2026🍁 Восень, нарэшце, прыйшла ў Карчму. Ад сёння вас чакае восеньскае меню. Завітвайце на аг…
  2. Aug 25, 2026Сёння спаўняецца 35 гадоў як 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БСС…
  3. Aug 22, 2026На фота - наступствы сённяшняга надвор'я. Ад нашай летняй тэрасы, добра, калі засталася па…
  4. Jul 24, 2026Цёплы і ўтульны вечар у Карчме 1863 з Максімам Знакам ❤️
  5. Jul 24, 2026💸 Увага! Гаражны распродаж у самым сэрцы Старога горада! ☦️ Беларуская праваслаўная супол…
  6. Jul 17, 2026Нарэшце, летка падрыхтавана для цёплага летняга адпачынку! 🫣❤️ Чакаем вас!
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →