Паважанае спадарства!
Вашая салідарнасць і маланкавая рэакцыя стварылі сапраўдны цуд.
У чым справа. Машына экіпажа выведвальнага БПЛА Палка Каліноўскага рызыкавала ператварыцца ў звычайны корч і патрабавала тэрміновага рэмонту, які прадугледжваў замену аўтазапчастак, набыццё шын, замену пярэдніх і задніх амартызатараў і аплату ўласна працы СТА. У суме на мінімалках гэта патрабавала 45 000 грн. Але дзякуючы вашаму клопату аўто атрымае поўны сэрвіс на 95 000 грывень!
Асобна мы хочам падзякаваць людзям, якія зрабілі значны ўнёсак у арганізацыю і закрыццё гэтага збору. Вялікі дзякуй Арышы , Кірылу , Сяргею Башлыкевічу , KarmaRoots і кожнаму, хто дапамог нашаму «жалезнаму каню» атрымаць шанец урэшце ачуняць!
Post #592
2.14K
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага Чалавек мае заставацца чалавекам у любых умовах. На вайне звычайныя рэчы — гарачая каша ці свежазвараная кава — гэта не проста пра ўтульнасць. Гэта — пра магчымасць перавесці дух, захаваць ясны розум і максімальную канцэнтрацыю для баявой работы. Таму на любой…

- ❤ 49
- 🔥 13
- 👎 7
- 👍 3
- 🫡 1