TGViewer
Channel Public Channel
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

@kalinouskipolk

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага

Сайт Палка: www.kalinouski.org

www.youtube.com/@BELARUSFREEDOMFIGHTERS

Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot

Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Subscribers
3.79K
Photos
393
Videos
138
Links
141
Recent Posts 5 shown
Post #591 1.04K
Чалавек мае заставацца чалавекам у любых умовах. На вайне звычайныя рэчы — гарачая каша ці свежазвараная кава — гэта не проста пра ўтульнасць. Гэта — пра магчымасць перавесці дух, захаваць ясны розум і максімальную канцэнтрацыю для баявой работы. Таму на любой пазіцыі хлопцы абладкоўваюць кухню. У гэтым відэа — невялічкі агляд такога побыту нашых аператараў дрона-разведчыка Vector.
Кава дапамагае ім быць сканцэнтраванымі ў небе, а ваша падтрымка — быць мабільнымі на зямлі.

Далучайцеся да збору на рэмонт іх «жалезнага каня», каб нашыя вочы заўсёды былі там, дзе трэба.

🎯Ціль: 45 000.00 ₴

🔗Посилання на Банку
https://send.monobank.ua/jar/7AFjZNhcHc

💳Номер картки Банки
4874 1000 3244 8618

Для замежжа (€,$):
https://revolut.me/erlobo

❗️Увага ❗️ Усе актуальныя зборы Палка Каліноўскага глядзіце толькі на афіцыйных каналах.
  • ❤ 32
  • 🫡 13
  • 👍 4
  • 👎 4
  • 🔥 1
Post #584 1.41K
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага Калі ўявіць сучаснае войска як цэльны арганізм, то падраздзяленні сувязі — гэта яго «нервовая сістэма». Задача сувязістаў — забяспечыць бесперабойны, абаронены і аператыўны абмен інфармацыяй паміж падраздзяленнямі. Калі гэтая «нервовая сістэма» не працуе аператыўна…
Сувязісты Палка імя Кастуся Каліноўскага выказваюць шчырую падзяку арганізацыі Post Bellum Україна за перададзены аўтамабіль Nissan Navara.

Гэты пікап будзе непасрэдна дапамагаць выконваць важныя задачы на фронце. Хуткасць і якасная сувязь — гэта зарука паспяховай працы і выратаваныя жыцці.

Таксама паведамляем, што раней абвешчаны збор на аўтамабіль афіцыйна закрыты. Усе сабраныя вамі сродкі пайшлі на тэхнічнае абслугоўванне і падрыхтоўку гэтага Nissan Navara да складаных баявых умоў.

Вялікі дзякуй кожнаму, хто далучыўся да збору, ахвяраваў грошы і распаўсюджваў інфармацыю. Ваша падтрымка вельмі важная для нас!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
  • ❤ 39
  • 🫡 13
  • 🔥 5
  • 👎 4
  • 👍 3
Post #574 4.6K
Сёння, нягледзячы на сігналы паветранай трывогі, што гучалі нават удзень, ваяры Палка Каліноўскага, сябры грамады «Каліноўцы» і нашы валанцёры ўшанавалі памятную для ўсіх нас дату — 8 верасня — традыцыйна, на тэрыторыі музея-запаведніка «Кіева-Пячэрская лаўра».

Дзень беларускай вайсковай славы для нас — напамін пра тое, як важна бараніць свае кардоны ад маскоўскай арды і перамагаць. Сучасная вайна істотна адрозніваецца ад падзеяў 512-гадовай даўніны: яна ідзе не толькі на зямлі, вадзе ці ў паветры, але і ў свядомасці людзей. І тут важна не проста трымаць фронт і намагацца выстаяць, але ўпарта і крок за крокам ісці да перамогі.

Мерапрыемства пачалося з паніхіды па ўсіх загінулых беларусах у вайне расеі супраць Украіны. Пасля каля памятнай шыльды ў гонар Канстанціна Астрожскага на мурах славутага Успенскага сабора адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Міжнароднага Легіёна ГУР МА. Затым на першым паверсе Вялікай Лаўрскай званіцы адбылося адкрыццё фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому» пра чатырохгадовы шлях беларусаў у вайне з адвечным ворагам.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Разам да перамогі!
  • ❤ 110
  • 🫡 16
  • 👍 5
  • 🔥 3
  • 👎 2
Post #573 1.49K

Forwarded from 🇺🇦🌐🦉Легіон ГУР МО |DIU Legion

🇺🇦🦉🌐 ДЕНЬ ВОЄННОЇ РОЗВІДКИ

Сьогодні ми вшановуємо те,
що нас ОБ’ЄДНУЄ.
Братерство.

Не важливо, звідки ми.
Важливо — за що ми стоїмо.
І що готові захищати.

Сьогодні ми вшановуємо воїнів,
які віддано служать.

Згадуємо операції,
що далеко за межамитого,
що здається можливим.

Тут люди з усього світу
опановують мистецтво
і науку сучасної війни.

У сучасній війні перемагає той,
хто швидше думає, швидше вчиться і опановує нові технології.

Технології змінюють поле бою.
І ми змінюємося разом із ним.

Ми пам’ятаємо тих,
кого більше немає поруч.

Побратимів з України
та з усього світу, які віддали життя за свободу України.

Ми пам’ятаємо їх.
Не лише сьогодні.
ЩОДНЯ.

Різні країни.
Різні мови.

ОДНЕ БРАТЕРСТВО.
ОДНА БОРОТЬБА.

Разом ми вчимося.
Разом ми адаптуємося.
Разом ми б’ємося.

І разом рухаємося вперед.

ДО ПЕРЕМОГИ.

Міжнародний легіон ГУР
в інших соціальних мережах:
🔸YouTube 🔸Instagram
🔸Facebook🔸X
🔸legiondiu.com
  • ❤ 25
  • 🫡 17
  • 🔥 5
  • 👍 3
  • 👎 1
Post #572 10.4K
Шэрая зона, максімальная канцэнтрацыя ўвагі на кожнай дэталі і кожнай секундзе.

Працуе бронегрупа Палка Каліноўскага сумесна з 5-м цэнтрам.

Нашы задачы на выездзе — поўнае прыкрыццё ўсіх падраздзяленняў, суправаджэнне груп, дастаўка і забор пяхоты і аператараў БПЛА. Але найважнейшае — медычнае прыкрыццё і эвакуацыя параненых. Робім усё, каб кожны вярнуўся жывым.
  • ❤ 45
  • 🔥 20
  • 🫡 11
  • 👎 2
Older posts →

About this channel

How can I read @kalinouskipolk without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага have?
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага (@kalinouskipolk) has 3.79K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →