🏫🎒 Дзве (добрыя) навіны пра адукацыю для беларускіх дзетак у Батумі і Тбілісі
🌊 У Батумі адкрываюцца 2 беларускамоўныя школы
Аб гэтым беларускаму незалежнаму СМІ расказала Аксана Акуневіч — кіраўніца многафункцыянальнай беларускай прасторы «аКсяродак», магістарка тэхнічных навук, аўтарка праекта «Чалавечая фізіка».
Па яе словах, першы праект — гэта беларуская школка выхаднога дня для дзяцей ад 5 да 18 год. Яна пачне працаваць ужо ў гэтую суботу — 14 кастрычніка. Заняткі стануць праходзіць у многафункцыянальнай беларускай прасторы «аКсяродак» у дзве змены. Школка бясплатная, будзе існаваць на ахвяраванні.
А другі, больш грунтоўны праект, — гэта беларускія класы ў прыватнай грузінска-французскай школе. Навучанне стане праходзіць і на базе школы, і на базе прасторы «аКсяродак». Але пакуль толькі пачатковыя класы — з першага па шосты.
Вучыцца дзеці будуць у другую змену (так вучацца ў школах усе негрузінскія сектары). Заняткі будуць складацца з чатырох урокаў па раскладзе грузінскай школы. І навучанне па-беларуску стане праходзіць тры разы на тыдзень — панядзелак, серада, пятніца. Гэта «беларускія дні», якія будуць праводзіцца ў «аКсяродку». На іх будзе вывучацца беларуская мова, чытанне, матэматыка, беларуская і сусветная культура (усё на беларускай мове).
Агульны кошт месяца навучання — 500 лары.
Падрабязнасці і запіс у школу:
▪️Па тэлефоне: +995 599 63 51 95
▪️У Тэлеграме @aksiarodak
▪️У суполцы @school_aksiarodak
🏔 І сетка школ выхаднога дня ў Тбілісі запрашае дзяцей на бясплатныя заняткі па беларускай мове па розных напрамках:
🔹Мова Вясёла 9-15 год: тэмы згодна беларускай праграмы, «каб дзеткі не пазабыліся на родную мову» — кожны аўторак 18:00-19:00
🔹Мова Вясёла 5-8 год, або з нулявым валоданнем мовы — кожная субота, 12:00-13:00
🔹Тэатральная школа з Маляванычам: акторскае майстэрства, сцэнічная гаворка, пластыка, батлейка, лялькі; развіццё фантазіі, камунікабельнасці; паказальныя выступы і спектаклі.
Заняткі — кожную нядзелю:
▪️12:00-13:00 — акторскае майстэрства 13+
▪️13:00-14:00 — старэйшая група 8-12 год
▪️14:00-15:00 — малодшая група 5-7 год
🔹Бадзёрыя жэўжыкі: вучні ў пазнавальна-забаўляльным фармаце вывучаюць беларускую мову (напрыклад, тут абяцаюць прагляд мульцікаў і фільмаў па-беларуску). Кожную нядзелю, 15:00-18:00
Заняткі бескаштоўныя.
📍Дзе знаходзіцца: Прастора: Буслік Хаб
пр-кт Давіда Агмашэнебелі,119 (м.Марджанішвилі)
✉️Для запісу і па ўсім пытанням: Аляксандра @katamadze_2811
тел:+995 595 03 09 77
Post #2290
1.66K
- ❤ 17
- 👍 5
- 🥰 3