Беларусь паставіла ў Расію рэкордныя 141 тыс. тон бензіну за першыя 25 дзён чэрвеня. На фоне навін пра тое, як расіяне змагаюцца за кожны літр на запраўках, узнікае лагічнае пытанне: ці магла наша краіна аператыўна нарасціць вытворчасць, каб дапамагчы вырашыць бензінавы крызіс у Расіі?
Эканамічна прадаваць бензін менавіта ў Расію выгадней. Кошт беларускага бензіну ў РФ — каля $1620 за тону, тады як на найбуйнейшых сусветных біржах бензін АІ-95 у маі каштаваў каля $1100 за тону. Да таго ж транспартныя выдаткі будуць вышэйшыя, калі везці бензін далей за Расію.
Але. Калі паглядзець на статыстыку экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі не толькі за чэрвень, а за апошнія некалькі месяцаў, мы ўбачым, што экспарт, хутчэй, прасеў і цяпер знаходзіцца на мінімальных значэннях з лістапада 2025 года.
Беларусь не стала вырабляць больш бензіну спецыяльна для Расіі. Краіна перанакіравала ў РФ паліва, якое раней пастаўляла на іншыя рынкі. Эканамічная прывабнасць паставак на расійскі рынак зараз максімальная і можа сведчыць пра адсутнасць палітычнага складніка ў такіх зменах напрамкаў паставак.
👉 Больш падрабязнасцей у аналітычным аглядзе ISANS, чытайце і спампоўвайце тут
Post #555
689