Чаму так моцна даражэе дызель
Цэны на паліва шмат у чым залежаць ад кошту сырой нафты. А яна ў ЗША за год падаражэла амаль на 30%. Пры гэтым сусветны попыт на нафту не вырас, а нават крыху скараціўся. Справа ў тым, што цяпер на рынак паступае менш нафты, чым раней. Войны і канфлікты ў розных частках свету не даюць здабываць і пастаўляць яе ў ранейшых аб’ёмах. Найперш — вайна ў Персідскім заліве.
Украінскія ўдары па расійскай нафтавай інфраструктуры амаль не ўплываюць на саму здабычу. Але калі пад удар трапляюць парты, нафтаправоды і сховішчы, гэта можа скарачаць экспарт сырой нафты.
Далей важна, колькі нафты можна перапрацаваць у гатовае паліва — бензін, дызель. І за колькі. У ЗША маржа перапрацоўкі вырасла з $12–18 за барэль да $53. Прычына таксама ў інфраструктуры: НПЗ у розных краінах пашкоджваюцца, спыняюцца або працуюць не на поўную магутнасць. І зноў галоўны драйвер — вайна ў Персідскім заліве, звязаная з Іранам.
Але тут важную ролю адыгрывае і расійскі фактар. Праз украінскія атакі па НПЗ Расія стала перапрацоўваць менш нафты, а значыць — выпускаць менш гатовага паліва. Асабліва гэта б’е па рынку дызелю: Расія была адным з найбуйнейшых яго пастаўшчыкоў у свеце. Калі расійскага дызелю на рынку становіцца менш, гэта дадаткова штурхае цэны ўверх.
▪️ То бок паліва даражэе, бо свет здабывае, перапрацоўвае і пастаўляе менш нафты і нафтапрадуктаў. Галоўны фактар — вайна ў Персідскім заліве. Расійска-ўкраінская вайна таксама штурхае цэны ўверх, асабліва на дызель.
👉 Больш падрабязнасцей у аналітычным аглядзе ISANS, чытайце і спампоўвайце тут
Post #572
458