TGViewer
iSANS Беларусь iSANS Беларусь @isans_belarus · 1.53K subscribers
Post #531 1.01K
87% энергетычных рэсурсаў пастаўляецца ў Беларусь з Расіі (на момант 2024). Што будзе, калі РФ спыніць пастаўкі, ці Беларусь захоча змяніць пастаўшчыкоў? ISANS прааналізаваў магчымыя варыянты:

▪️Нафта. Да 2019 беларускія НПЗ перапрацоўвалі 15-16 млн тон нафты ў год, пасля 2022-га — 12-16 млн. Каля 2 млн тон здабываецца ў Беларусі, прыкладна 8 млн ідзе на ўнутраны рынак, астатняе — на экспарт. Паводле нашых ацэнак, цэны на расійскую нафту для Беларусі амаль адпавядаюць сусветным. Калі цалкам перайсці на сусветныя цэны, рост коштаў нафтапрадуктаў складзе каля 3-7%, гэта адносна нязначна. Асноўная праблема — лагістыка. Пастаўкі нафты праз Літву і Украіну — тэарэтычна, гэта магчыма, але толькі пасля нармалізацыі адносін з краінамі. Маршрут праз польскі порт Гданьск таксама абмежаваны, ужо загружаны пастаўкамі для нямецкіх НПЗ.

▪️Газ. Да пуска БелАЭС Беларусь спажывала каля 20 млрд м³ газу, пасля — да 17 млрд м³. Калі мы гаворым пра пераход да сусветных пастаўшчыкоў, тут галоўная праблема — менавіта цана. Ў 2025 Расія прадавала газ Беларусі па $129 за тысячу кубаметраў. Для параўнання: газ з Еўропы цяпер каштаваў бы мінімум $350, магчыма і да $430 за тысячу кубаметраў. Пры такіх зменах сабекошт газу ўзрасце ў 3,3 разы. Цеплавой энергіі — у 2,7 разы, а электраэнергіі — на 33–35%. Альтэрнатыўныя пастаўкі газу можна арганізаваць праз нямецкія і польскія сеткі, у тым ліку па газаправодзе «Ямал–Еўропа» ў рэверсным рэжыме. Але юрыдычны нюанс: ўсе газаправоды, ўключаючы «Ямал-Еўропа», належаць «Газпрому», фактычна кантралююцца Расіяй.

▪️Ядзернае паліва цалкам пастаўляецца з Расіі — гэта звязана з кантрактам на будаўніцтва АЭС. Украіна і некаторыя краіны Еўропы ўжо пераходзілі на паліва іншых кампаній, аднак гэта рабілася для старых рэактараў савецкага часу. У выпадку Беларусі пераход на іншае паліва будзе больш складаным, таму што праект новы. Пры гэтым паліва ў АЭС мяняюць раз на год, станцыя не спыніцца імгненна.

▪️Беларусь зараз тэхнічна можа наладзіць доўгатэрміновыя пастаўкі з іншых краін. Праблемы ўзнікнуць толькі ў выпадку раптоўнага спынення паставак з Расіі, але нават у такім сцэнарыі краіна не застанецца без святла і цяпла. Такім чынам, асноўная рызыка не фізічны дэфіцыт, а цана.

👉 Што Беларусь можа рабіць зараз, каб паступова зніжаць энергетычную залежнасць ад Расіі — у аналітычным аглядзе ISANS, чытайце і спампоўвайце тут.
isans.org Альтэрнатыўныя пастаўкі энергарэсурсаў у Беларусь: наколькі рэальная дыверсіфікацыя ад Расіі? – iSANS Международная сеть стратегических действий по обеспечению безопасности
  • 👍 6
  • 😢 4
More from @isans_belarus
  1. Sep 21, 2026Рекордное количество атак на НПЗ, а топливный кризис уже влияет на добычу нефти. Атаки на…
  2. Sep 17, 2026Как Беларусь готовилась к новому учебному году: мониторинг системы образования от iSANS за…
  3. Sep 15, 2026Чаму так моцна даражэе дызель Цэны на паліва шмат у чым залежаць ад кошту сырой нафты. А я…
  4. Sep 14, 2026Роль России растет, Польша — уже не друг, реабилитация советского прошлого и культ личност…
  5. Sep 11, 2026Главные изменения в школах, колледжах и детсадах Беларуси в новом учебном году: ▪️Теперь н…
  6. Sep 10, 2026«Наша самая демократическая диктатура в мире». Как изменилась официальная риторика Минска…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →