TGViewer
Imperfect Speakers Imperfect Speakers @imperfect_speakers · 153 subscribers
Post #750 53
Прачытала 2 біяграфіі Мэры Сідні: Frances Berkeley
Young "Mary Sidney, Countess of Pembroke" (London, 1912) і Margaret P. Hanney "Phillip’s Phoenix. Mary Sidney, the Countess of Pembroke" (OUP, 1990)
. Ужо ў прадмове Хэні спасылаецца на Янг як на “an admirable pioneering study despite minor errors in transcription from letters and manuscripts”, адсутнасць сучаснай метадалогіі даследавання і ведаў некалькіх дакументаў. Далей памылкі выпраўлены: Янг зблытала імёны сясцёр Лізабет і Амброзія (р.218), Мэры 4-ая, а не 5-ае дзіця, аўтаркі біяграфій разыходзяцца ў дэталях другога шлюбу Мэры і яго фінансавых умовах, інтэрпрэтацыі некалькіх лістоў да Мэры. Цікава, што Янг сцвярджае, што першы шлюб Мэры з графам Пембрукам быў па дамове, бо не можа 16-гадовая дзяўчына закахацца ў 51-летняга мужчыну. Не паверыце, Хэні з гэтым спрачаецца і мяркуе, што шлюб быў шчаслівым. Асноўная жа розніца паміж біяграфіямі не ў выпраўленні памылак і нават не ў дакументальных - значных - дадатках. 1. Вобраз Мэры ў Янг - мілая, добрая, цярплівая, набожная. Мэры ў Хэні - яркая, разумная, з гумарам, можа сябе добра прэзэнтаваць, прыгожа размаўляе і шыкоўна плануе сваё жыццё і справы. 2. Янг лічыць літаратурную вартасць Мэры сціплай (“a verse writer of average ability” (Young, p. 149)), Хэні ставіць яе на ўзровень з буйнейнымі аўтарамі часу: “the most important woman writer and patron of the Elizabethan period” (Hanney, p. x).
  • ❤ 4
More from @imperfect_speakers
  1. Oct 18, 2026Вы не паверыце, але ў Францыі ў 17 стагоддзі таксама праходзілі суды над вядзьмаркамі і ча…
  2. Oct 16, 2026А гэта Мэры ў сталым узросце
  3. Oct 16, 2026Прыйшла з цікавай размовы дадому. Пятніца вечар. І канешне, адзінае, чым трэба заняцца, гэ…
  4. Oct 15, 2026Да 1562 г. был падрыхтаваны ўсе 150 псалмоў, сабранне якіх атрымала назву The Whole Book o…
  5. Oct 14, 2026Знайшла ўсё ж такі інфармацыю пра тое, калі дакладна ў Англіі сталі спяваць псалмы пад час…
  6. Oct 6, 2026Трошкі інфармую, трошкі хвастаюся
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →