TGViewer
Channel Public Channel
Imperfect Speakers

Imperfect Speakers

@imperfect_speakers

The Magic World of Shakespeare
Subscribers
153
Photos
444
Videos
12
Links
53
Recent Posts 11 shown
Post #756 33
Вы не паверыце, але ў Францыі ў 17 стагоддзі таксама праходзілі суды над вядзьмаркамі і чараўнікамі. Так, у 1634 г. у Лудэне мясцовага ксёндза Урбена Гранд'е абвінавоцілі ў камунікацыі з духамі, дамове з д'яблам і спалілі. Несумненна, трэба ўлічваць класічныя абставіны: зайздрасць іншых манахаў, выступы супраць Рэшылье, эпідэмія чумы, чуткі пра сувязь з мясцовай жанчынай і нараджэнне ягонай дачкі... Спачатку Гранд'е адлучылі ад выправаджэнне службы, потым ксёндз падаў у суд і быў апраўданы. І вось тут пачынаецца ўся гэтая завяруха з урсулінкамі. Урсулінскі манастыр у Лудэне быў адкрыты ў 1626 г. У 1632 г. там жылі 17 манахінь на чале з Жанай дэ Анж. Сярэні ўзрост урсулінак быў 25 гадоў. Калі ў іх пачаліся візіі, яны сталі скардзіцца духаўнікам і нагаворваць на Гранд'е як на чараўніка, віннага д'ябальскіх ілюзіях. Гранд'е зноў засабіраўся ў суд змагаца за сваю рэпутацыю. Манахіні між тым паводзілі сябе экстрэмальна: крычалі, сварыліся, лаялі, карацей, напрашваліся на экзарцыста. Умяшаўся кардынал Рышэлье, які меў добрую памяць і пазабыўся на сатыру ў свой бок за аўтарствам Гранд'е. Гранд'е пасадзілі ў турмы, пачалі дазнанне. Сведкі паказалі, што Гранд'е мог з'яўляцца ў манастыры ў любы час, меў сэксуальныя стасункі з манахінямі. Гранд'е катавалі, ён адмаўляўся ад усяго, што, канешне, не дапамагло, і суд прызначыў спаліць чараўніка праз павешанне. Аднак штосьці пайшло не па плане і ксёндза спалілі жывым. Пасля смерці Гранд'е пераследы спыніліся, манахіні вылечыліся. Джон Лок (наш любімы філосаф) у 1679 заявіў, што ўвесь працэс быў спланаваны Рэшелье дзеля помсты Урбену Гранд'е. Мішэль де Серто (цікавы аўтар, дарэчы) палічыў паводзіны манахінь псіхічным захворваннем (частка 1)
Post #754 52
А гэта Мэры ў сталым узросце
  • ❤ 5
Post #751 51
Прыйшла з цікавай размовы дадому. Пятніца вечар. І канешне, адзінае, чым трэба заняцца, гэта высвятліць, як выглядаў муж Мэры Сідні, з якім у ёй была розніца ў 35 гадоў. Ну вось глядзіце. Спачатку сама Мэры на мініатуры нашага любімага Нікаласа Хіларда, дзе бачна, якая яна была прыгажуня не горш за брата. І два партрэты яе мужа, Генры Герберта, 2-ога графа Пембрука (1531-1604). Прама скажам, у брані ён значна цікавейшы, трохі з dark вайбам. Але затое на сайце музея з пазнейшым партрэтам напісана, што артыстакратычны касцюм сведчыць пра высокі сацыяльны статус - Lord President of the Council of Wales (з 1586) і той факт, што ён быў самым заможным чалавекам ва Ўэльсе ў 16 ст.
  • ❤ 5
Post #750 52
Прачытала 2 біяграфіі Мэры Сідні: Frances Berkeley
Young "Mary Sidney, Countess of Pembroke" (London, 1912) і Margaret P. Hanney "Phillip’s Phoenix. Mary Sidney, the Countess of Pembroke" (OUP, 1990)
. Ужо ў прадмове Хэні спасылаецца на Янг як на “an admirable pioneering study despite minor errors in transcription from letters and manuscripts”, адсутнасць сучаснай метадалогіі даследавання і ведаў некалькіх дакументаў. Далей памылкі выпраўлены: Янг зблытала імёны сясцёр Лізабет і Амброзія (р.218), Мэры 4-ая, а не 5-ае дзіця, аўтаркі біяграфій разыходзяцца ў дэталях другога шлюбу Мэры і яго фінансавых умовах, інтэрпрэтацыі некалькіх лістоў да Мэры. Цікава, што Янг сцвярджае, што першы шлюб Мэры з графам Пембрукам быў па дамове, бо не можа 16-гадовая дзяўчына закахацца ў 51-летняга мужчыну. Не паверыце, Хэні з гэтым спрачаецца і мяркуе, што шлюб быў шчаслівым. Асноўная жа розніца паміж біяграфіямі не ў выпраўленні памылак і нават не ў дакументальных - значных - дадатках. 1. Вобраз Мэры ў Янг - мілая, добрая, цярплівая, набожная. Мэры ў Хэні - яркая, разумная, з гумарам, можа сябе добра прэзэнтаваць, прыгожа размаўляе і шыкоўна плануе сваё жыццё і справы. 2. Янг лічыць літаратурную вартасць Мэры сціплай (“a verse writer of average ability” (Young, p. 149)), Хэні ставіць яе на ўзровень з буйнейнымі аўтарамі часу: “the most important woman writer and patron of the Elizabethan period” (Hanney, p. x).
  • ❤ 4
Post #749 56
Да 1562 г. был падрыхтаваны ўсе 150 псалмоў, сабранне якіх атрымала назву The Whole Book of Psalms. Калі тэалагічная якасць была падцверджана і ўзгаджана Англіканскай Царквою, то паэтычная якасць лічылася паэтамі недастатковай і некампліментарна супрацьпастаўлялася французскім перакладам Маро ( год смерці Філіпа Сідні (1586) колькасць выданняў перавысіла 40, у год смерці Мэры Сідні (1621) - 150. Перасталі яе друкаваць у 1828, калі агулам было ўжо за 600 выданняў. (А вы пішыце сваю манаграфію тыражом 100 асобнікаў)
  • 🔥 4
Post #748 62
Знайшла ўсё ж такі інфармацыю пра тое, калі дакладна ў Англіі сталі спяваць псалмы пад час службы. Спачатку ў час праўлення Марыі I (Крывавай) пратэстанты рушылі ў выгнанне ў Жэневу. Там яны пачалі карыстацца перакладам псалмаў Майлса Кавердейла (празаічным) і спяваць іх па ўзоры кальвініскіх суполак. Па смерці Марыі і навяртанні ў Англію выгнаннікі прывезлі гэтую практыку на радзіму. Хутка з’явіўся пераклад Стэрнхалда і Хопкінса (паэтычны), які яшчэ лепей клаўся на ноты. Практыку спеву псалмаў з першых гадоў каралевы Лізаветы I засведчыў Джон Джуэл, епіскап Сэлізберы.
  • ❤‍🔥 4
Post #744 116
Трошкі інфармую, трошкі хвастаюся
  • ❤‍🔥 13
  • 🔥 5
  • 🥰 1
Post #740 138
Сёння другі дзень Шекспировских чтений (Москва)
  • ❤ 9
  • ❤‍🔥 6
Post #738 105

Forwarded from Arzamas

Многие пьесы Шекспира написаны в соавторстве с другими драматургами?

Давно известно, что работа драматургов в соавторстве была довольно характерна для английского театра той эпохи. Некоторые шекспи­роведы теперь вообще склонны считать такой формат нормой, а индивиду­альное авторство — исключе­нием. Огромное множество написанных в соавтор­стве пьес не сохранилось: ни один из авторов не оказался настолько популярен, чтобы при жизни или вскоре после его смерти кто-то разобрался в каше коллабораций и издал пьесы отдельным томом.

Если судить по пьесам, вошедшим в Первое фолио, Шекспир участвовал в коллаборациях в самом начале и в самом конце своей карьеры. После выхода в свет Нового оксфордского собрания шекспировских пьес в 2016 году сформи­ровалось консенсусное мнение, что какие-то другие авторы участвовали в работе над тремя частями «Генриха VI» — пробой пера Шекспира в жанре исторической хроники. Редакторы собрания предполагают, что это были Кристофер Марло (для всех трех частей), Томас Нэш (для первой части) и еще один или несколько неизвестных нам авторов. При создании своих поздних пьес Шекспир выступал, вероятно, как мэтр, правя и дополняя работу своих младших коллег, прежде всего Томаса Мидлтона и Джона Флетчера (штатного драматурга шекспировской компании после смерти Шекспира).

Особый случай — биографическая пьеса «Сэр Томас Мор», которую не разре­шили к постановке. Какое-то время она сохранялась в архиве распорядителя королевских увеселений (он выступал и как театральный цензор), а теперь находится в Британской библиотеке. Рукопись состоит из шести частей, написанных разными почерками. Одна из них считается единственным сохранившимся автографом Шекспира, остальные принадлежат другим авторам — Томасу Деккеру и Генри Четтлу, Энтони Манди, Томасу Хейвуду и некоему писцу, который просто сделал беловую версию части текста. Если все это верно, то Шекспир написал сцену, в которой Томас Мор усмиряет антими­грантский бунт в Лондоне, обращаясь к участникам беспорядков с монологом о необходимости эмпатии. Таких шекспировских сцен в дошедших и не дошед­ших до нас пьесах могли быть десятки. Пьес, которые точно или почти точно написаны в соавторстве, довольно много. Утверждать что-то наверняка здесь почти невозможно.

В «Журнале» разбираем и другие мифы о знаменитом драматурге.

Шекспир в своем кабинете. Картина Томаса Ньюленда. 1828–1868 годы
Shakespeare Birthplace Trust ( CC-BY-NC-ND )


📫 Подписаться на Arzamas 📫
Telegram | ВКонтакте | Рассылка
  • ❤ 4
Post #737 100
Гэты малюнак Джардана Бруна лічыцца першай выявай атама. Зроблены ён быў аўтарам у трактаце De triplici minimo et mensura, 1591 (не перакладзены ні на бел., ні на рус, ні на англ. цалкам). Слова "трайны" паказвае, што для Бруна "мініма" (слова-сінонім атама, ідзе ад Арыстоцеля) мае трайную прыроду: матэматычная кропка, ментальная / спірытуальная манада і фізічны атам. На малюнку не 1 атам, а кластар, дзе вакол 1 атама могуць быць змешчана менавіта 6. А вось здагадаецеся, навошта зорачкі па вуглах? P.S. Пра гэта збіраюся распавесці на "Шэкспіраўскіх чытаннях" (калі знайду месца для зорачак у дакладзе)
  • ❤‍🔥 4
  • ❤ 1
Older posts →

About this channel

How can I read @imperfect_speakers without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Imperfect Speakers: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Imperfect Speakers have?
Imperfect Speakers (@imperfect_speakers) has 153 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Imperfect Speakers know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →