24–25 верасня 2026 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Крычаўскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 890-годдзя згадвання ў пісьмовых крыніцах Крычава)”.
У працы канферэнцыі плануюць прыняць удзел больш за 50 навукоўцаў з Беларусі і Расіі, якія будуць прадстаўляць навуковыя арганізацыі Мінска, Магілёва, Гродна, Масквы, а таксама настаўнікі і краязнаўцы Крычава. Тэматыка дакладаў ахоплівае гісторыю рэгіёна ад каменнага веку да сучаснасці, таксама будуць разгледжаны пытанні мастацтвазнаўства і мовазнаўства на ўсходняй Беларусі.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.
Правядзенне канферэнцыі прысвечанай 890-годдзю першай згадкі ў пісьмовых крыніцах Крычава, аднаго з найбагацейшых па сваіх гістарычных звестках гарадоў Беларусі, дазваляе інтэграваць дзеючых і прыцягнуць патэнцыйных даследчыкаў тэматыкі рэгіяналістыкі, трансляваць веды як сярод навуковай супольнасці, так і для шырокай аўдыторыі, якая цікавіцца гісторыяй горада, што, у канчатковым выніку, павышае якасць навуковых прац у гэтай галіне, пашырае ўзаемадзеянне навуковай грамадскасці з кіраўніцтвам рэгіёну, спрыяе развіццю турызму.
Post #4801
492

- 👍 12
- ❤ 5