TGViewer
Институт истории НАН Беларуси Институт истории НАН Беларуси @iinanb · 1.06K subscribers
Post #4813 1.17K
💥💥💥 У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага маста!
Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку пад кіраўніцтвам А. Дзярновіча прынеслі новыя вынікі. На тэрыторыі дзядзінца выяўлены падмуркі маста - дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі маста ад так званай Малой брамы, праз замкавы стаў, да пагорку на дзядзінцы. Такім чынам забяспечваліся абарончыя задачы і, адначасова, функцыянаванне эфектыўнай сістэмы гідрарэгуляцыі.
Вядома, што пры будаўніцтве Крэўскага замку выкарыстоўвалася фартыфікацыйная канцэпцыя стварэння вакол замку затопленай прасторы. Але абаронцам замку трэба было ўмець жыць на вадзе. Замкавы мост на дзядзінцы быў часткаю такога фартыфікацыйнага мастацтва.

Паводле праекту рэстаўрацыі на тэрыторыі замка плануецца аднавіць два масты, у тым ліку і таго, падмуркі якога цяпер даследуюцца.
Археолагамі ў мураваных канструкцыях былі выяўлены нішы для паляў маста, а пад мастом і побач з ім - падмуркі малых пабудоваў.
  • 🔥 8
  • ❤ 5
  • 👍 2
More from @iinanb
  1. Sep 27, 2026photo post
  2. Sep 26, 202625 сентября 2026 г. директор Института истории НАН Беларуси В. Л. Лакиза принял участие в…
  3. Sep 26, 202624-25 сентября 2026 года в Гродно состоялась Международная научная конференция "Единый мир…
  4. Sep 25, 2026В Казани завершила работу Международная школа молодых ученых-историков стран СНГ «Историче…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →