💥💥💥
Даследуем унікальныя помнікі археалогіі і пішам гісторыю разам!
З 7 верасня на помніку ніжняга палеаліту Агова-1 працуе археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
А у яе сладзе вучоныя Інстытута А.М.Вашанаў, М.І.Ткачова, А.Ю.Ткачоў,
геолагі КНЦ РАН, археолагі з Інстытута археалогіі і этнаграфіі Сібірскага аддзялення РАН, археолаг з Нацыянальнага парку Прыпяцкі (аспірант Інстытута гісторыі). Былі ўскрыты магутныя напластаванні на глыбіню звыш 9 м, выяўлены шматлікія крамяневыя артэфакты: нуклеусы, скрэблы, чоперы, буйныя адшчэпы.
Складаныя раскопкі і дакладная навукова-даследчая работа, прыгажосць раскопа і артэфактаў, выкарыстанне геарадара, станоўчыя эмоцыі і задавальненне ад атрыманых вынікаў...
А яшчэ - вялікая колькасць наведвальнікаў, школьнікаў, турыстаў, дапамога мясцовых жыхароў, валанцераў, зацікаўленасць раенных уладаў...
І разуменне значнасці Агова для навукі, адукацыі, культуры і турызму!
Post #4773
670










- 👍 21
- 🥰 3
- ❤ 2
- ⚡ 2