⚡️
Сёння спаўняецца 396 дзён як Наста знаходзіцца ў зняволенні і не бачыць свайго любімага сабаку Эрыка, свайго хатняга ўлюбёнца, якому яна напісала праніклівы ліст. За кратамі яна працягвае займацца правабараной і дапамагае іншым зняволенным.
"Ты будзеш забытая" – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.
❗️
Мы заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойка і асуджаем фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім Наста падвяргалася з боку дзяржаўных прадстаўні_ц. Арышт, катаванні і турэмнае зняволенне Насты Лойка з'яўляюцца помстай беларускага ўрада за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць.
‼️
Мы працягваем заклікаць міжнародную супольнасць прыняць меры, каб заахвоціць беларускія ўлады выконваць свае абавязацельствы ў адносінах да праваабаронцаў шляхам прыцягнення ўвагі грамадскасці на розных форумах, публічнага раскрыцця і асуджэння парушэнняў правоў чалавека, зваротаў з просьбай аб наведванні праваабаронцаў, якія знаходзяцца пад вартай, і высвятляючы ў беларускіх уладаў аб іх здароўі і ўмовах утрымання пад вартай.
Мы таксама заклікаем выкарыстоўваць і вывучаць існуючыя механізмы для прыцягнення беларускіх уладаў да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў дачыненні праваабаронцаў, у тым ліку з дапамогай экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі і міждзяржаўных скаргаў па адпаведных дагаворах і шляхам умацавання існуючых механізмаў прыцягнення да адказнасці.
🔗Поўны тэкст заявы і спісак падпісант_ак
на беларускай
🔗Full text of the statement
in English
Стаў 🕊, калі Наста сапраўды не забытая!