TGViewer
Гуманизм, вашу мать! Гуманизм, вашу мать! @humanconstanta · 241 subscribers
Post #951 205
⚡️Сёння спаўняецца 396 дзён як Наста знаходзіцца ў зняволенні і не бачыць свайго любімага сабаку Эрыка, свайго хатняга ўлюбёнца, якому яна напісала праніклівы ліст. За кратамі яна працягвае займацца правабараной і дапамагае іншым зняволенным.

"Ты будзеш забытая" – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

❗️Мы заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойка і асуджаем фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім Наста падвяргалася з боку дзяржаўных прадстаўні_ц. Арышт, катаванні і турэмнае зняволенне Насты Лойка з'яўляюцца помстай беларускага ўрада за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць.

‼️Мы працягваем заклікаць міжнародную супольнасць прыняць меры, каб заахвоціць беларускія ўлады выконваць свае абавязацельствы ў адносінах да праваабаронцаў шляхам прыцягнення ўвагі грамадскасці на розных форумах, публічнага раскрыцця і асуджэння парушэнняў правоў чалавека, зваротаў з просьбай аб наведванні праваабаронцаў, якія знаходзяцца пад вартай, і высвятляючы ў беларускіх уладаў аб іх здароўі і ўмовах утрымання пад вартай.

Мы таксама заклікаем выкарыстоўваць і вывучаць існуючыя механізмы для прыцягнення беларускіх уладаў да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў дачыненні праваабаронцаў, у тым ліку з дапамогай экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі і міждзяржаўных скаргаў па адпаведных дагаворах і шляхам умацавання існуючых механізмаў прыцягнення да адказнасці.

🔗Поўны тэкст заявы і спісак падпісант_ак на беларускай
🔗Full text of the statement in English

Стаў 🕊, калі Наста сапраўды не забытая!
Human Constanta Наста Лойка: абарона правоў чалавека за кратамі - Human Constanta Сёння спаўняецца 396 дзён як праваабаронца Наста Лойка знаходзіцца ў зняволенні выключна за сваю праваабарончаю дзейнасць.
  • 🕊 9
  • 💔 2
  • ❤ 1
  • 😢 1
More from @humanconstanta
  1. Sep 8, 2026▫️Цифровая устойчивость для публичных активист:ок: кибербуллинг и цифровые угрозы Публично…
  2. Sep 7, 2026ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖 Серыя анлайн-сустрэч для валанцёра:к і былых палітзняволеных ШІ ўвайш…
  3. Sep 6, 2026Наста Лойка і «РАДА« запрашаюць на вэбінар пра правы чалавека «на пальцах»: https://www.in…
  4. Aug 11, 2026В списке "экстремистских материалов" уже больше 10 000 позиций Об этом говорится в новом о…
  5. Aug 10, 2026Правы чалавека і турэмнае сяброўства Сустрэча ў Вільні з Настай Лойка і Марфай Рабковай Па…
  6. Aug 7, 2026Всем привет! Наша Настачка собирает единомышленников и единомышленниц! Она придумала (Не)т…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →