#news
🕊 Вялікая падзея для ўсёй грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у прыватнасці: гэтым годам Нобелеўскую прэмію міра атрымаў беларускі праваабаронца і палітвязень, заснавальнік @viasna96 Алесь Бяляцкі. Яе далі сумесна з прадстаўні_цамі Центр Громадяньских Свобод і @pzk_memorial. Шчыра віншуем з Нобелеўскай прэміяй міра Алеся і ўсіх калл_яжанак!🎉
💜Цягам шматлікіх год яны прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абаранялі фундаментальныя правы людзей. Яны прыклалі неверагодныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай. Усе разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі, якія сёньня знаходзяцца пад вялікай пагрозай, па-рознаму ў кожнай з трох краін. І што немалаважна, нагадваюць нам пра каштоўнасць правоў чалавека нават у самыя змрочныя часы. Іх значнасць для кожн_ай.
Пры гэтым лічым важным адзначыць, што ў звароце ад Камітэта мае мейсца неадчувальнае для лакальных кантэкстаў выказванне пра «братэрства народаў», якое з’яўляецца штучным палітычным каланіяльным наратывам, якім апраўдваюцца і ў імя якога вядуцца вайна і гвалт з боку метраполіі — у гэтым выпадку Расійскай Фэдэрацыі. Нам шкада, што гэта дагэтуль застаецца незаўважным і запрашаем усіх быць больш уважлівымі да таго, як мы апісваем свет і падзеі — гэта мае значэнне.
Алесь Бяляцкі каля 15 месяцаў утрымліваецца за кратамі. Напішыце яму ліст💌
📝 Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Post #787
366
- 🕊 14
- ❤ 7
- ❤🔥 3