TGViewer
Годная гісторыя Годная гісторыя @hodnaby · 1.34K subscribers
Post #4837 886
Амерыканка, якая загінула дзеля выратавання трох беларускіх дзяцей. І сваёй смерцю выратавала яшчэ больш.

Рут Уолер нарадзілася 19 жніўня 1921 года ў Каліфорніі. Вясной 1946 года яна прыехала ў Беларусь у складзе місіі ААН – ЮНРРА. Гэтая арганізацыя дапамагала краінам, якія найбольш пацярпелі ў Другой сусветнай вайне. Агулам дапамога Беларусі па лініі ААН склала каля 61 мільёна долараў.

Летам 1946 года Рут адпачывала каля вадаёма. Паводле розных версій, гэта было на возеры або на рацэ Свіслач у Лошыцкім парку. Яна ўбачыла, што тонуць тры беларускія хлопчыкі. Рут кінулася ў ваду і выратавала дзяцей – і пасля гэтага захварэла.

Спачатку ўсё выглядала як прастуда, але хвароба хутка прагрэсавала. Хутка паставілі вельмі цяжкі дыягназ – постгрыпозны менінгаэнцэфаліт. Лекары спрабавалі яе выратаваць, але не хапала важных антыбіётыкаў. Рут не дажыла да 25 гадоў усяго два тыдні.

Але нават пасля смерці Рут Уолер выратоўвала беларускіх дзяцей. Яе муж, Тэадор Уолер, які пазней узначаліў мінскую місію ЮНРРА, асабліва настойваў на дапамозе беларускай медыцыне. Так зʼявіўся пеніцылінавы завод у Мінску – будучыя «Белмедпрэпараты». Для пасляваеннай Беларусі гэта была магчымасць наладзіць уласную вытворчасць жыццёва важных лекаў.

У савецкія час гісторыю Рут Уолер замоўчвалі. Беларусы масава даведаліся пра яе толькі ў часы незалежнасці. У 2016 годзе сярэдняй школе №130 у Мінску прысвоілі імя Рут Уолер.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • ❤ 18
  • 👏 2
  • 👍 1
More from @hodnaby
  1. Sep 22, 2026Ужо сёння! Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары Адкрытая лекцыя Але…
  2. Sep 22, 2026Новы курс на Lepsh.school – «Беларускі традыцыйны каляндар» з Аленай Ляшкевіч. Чатыры веча…
  3. Sep 21, 2026Абарона Гродна – адзін з самых знакамітых эпізодаў пачатку Другой сусветнай вайны. Але ў Б…
  4. Sep 18, 202618 верасня 1923 года з мапы Беларусі знік Ігумен. Бальшавікі перайменавалі старажытны гора…
  5. Sep 16, 2026Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары Адкрытая лекцыя Алены Ляшкевіч…
  6. Sep 16, 2026Павел Белавус правёў доўгі час у СІЗА КДБ Яму дазволілі паразмаўляць з жонкай на мяжы.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →