TGViewer
Historyja Historyja @historyja · 4.38K subscribers
Post #24779 215
У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву і вялікую княгіню

7 кастрычніка 2026 года, у італьянскім горадзе Бары на тэрыторыі Швабскага замка адбылося афіцыйнае адкрыццё барэльефа, прысвечанага каралеве польскай і вялікай княгіні літоўскай Боне Сфорцы. Ініцыятарам усталявання памятнага знака выступіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў супрацоўніцтве з дырэкцыяй італьянскага музея і Палацам вялікіх князёў літоўскіх у Вільні. Падчас мерапрыемства таксама падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж музеямі дзвюх краін.

Аўтарам мармурова-бронзавага барэльефа з'яўляецца літоўскі скульптар Ёнас Гянцявічус. За іканаграфічную аснову помніка ўзяты самы вядомы прыжыццёвы партрэт Боны Сфорцы — дрэварыт 1517 года, змешчаны ў гістарычнай працы Ёста Дэцыя (Justus Ludovicus Decius) «De vetustatibus Polonorum», выдадзенай у 1521 годзе ў Кракаве. Гэта аўтарскі паўтор барэльефа, які ў 2021 годзе быў усталяваны на падпорнай сценцы гары Гедзіміна ў рэнесансным садку Ніжняга замка ў Вільні.

Па перыметры барэльефа ідзе лацінскі надпіс: "BONA SFORTIA DE ARRAGONIA / DEI GRATIA REGINA POLONIAE / BARIQUE PRINCEPS ROSSANII / MAGNA DUX LITHUANIAE"

Бона Сфорца (1494—1557) стала другой жонкай польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога ў 1518 годзе. Атрымаўшы бліскучую гуманістычную адукацыю, яна вызначалася высокай палітычнай і эканамічнай актыўнасцю.

Навіна
Facebook Valdovų Rūmai Baryje įamžinta Bona Sforca – Lietuvos ir Italijos istoriją siejusi valdovė 🇱🇹 🇮🇹 Šiandien, spalio 7 d., Italijos Bario Švabų pilyje (Castello Svevo) atidengiamas bareljefas, skirtas Lietuvos...
  • ❤ 2
  • 🤔 1
More from @historyja
  1. Oct 8, 2026Вуліца Кармеліцкая, Вільня. 1910-я. Фота: Ян Булгак.
  2. Oct 8, 2026Незалежнасць ёсць. А дзяржава? Як Беларусь стварала сябе пасля СССР Як адзін голас мог выр…
  3. Oct 8, 2026Усталяваны ў нішы замкавага двара барэльеф каралевы і вялікай княгіні: па перыметры мармур…
  4. Oct 8, 2026📌 Выстава да 150-годдзя з дня нараджэння беларуска-польскага фатографа Яна Булгака адкрыл…
  5. Oct 8, 2026Палац Булгакаў у Жылічах Мастак: Напалеон Орда
  6. Oct 8, 2026Кампазіцыя "Танец смерці" аўтарства літвінскага скрыпача і кампазітара Міхала Ельскага. Кр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →