TGViewer
Historyja Historyja @historyja · 4.39K subscribers
Post #24717 506

Forwarded from Historyja

Бальшавікі пра Беларусь

Відавочна, без тэрытарыяльных прэтэнзій версальскай Польскай Рэспублікі на беларускія землі аўтэнтычнасць беларускае нацыі і яе права на геапалітычную хаця б намінальнасць былі б праігнараваны бальшавіцкай Расіяй. Яшчэ ў снежні 1918 г. савецкае кіраўніцтва займала пазіцыю непрымання беларускага сепаратызму ў якім бы тамні было выглядзе. «У газэце “Западная Коммуна” (органАблвыкамзаху) 21.12.1918 г. (г.зн. за 6 дзён перад адкрыцьцём 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул “Национальные республики Советов”. У вартыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласьці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактычных меркаваньняў.

“Спрашивается, зачем эта игра в советские республики?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставит своей задачей... не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток. Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивало бы простор этим тенденциям. А это не в интересе социалистической революции. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не долж-но быть перенесено в другие места, где таковых практически соображений нет и быть не может”»..


З кнігі "Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь", аўтар: Анатоль Трафімчык.
  • 🤬 12
  • 🤮 5
  • 💯 2
  • ⚡ 1
  • ❤ 1
  • 👍 1
More from @historyja
  1. Oct 5, 2026Вуліца Дамініканска ў Вільні ў XIX ст. Мастак: Зыгмунт Фогель
  2. Oct 5, 2026Ужо з нацыянальным сцягам і яшчэ з савецкім гербам над Домам урада.
  3. Oct 5, 2026Расея па-ранейшаму застаецца ў асноўным савецкай дзяржавай. Спасылка на праваслаўе тут мал…
  4. Oct 5, 2026Артыкул 404 Раней атрымалася заклікаць, каб стварыць некаторыя артыкулы на беларускай вікі…
  5. Oct 5, 2026Недапісанае У Францыі жанчыны атрымалі выбарчыя правы ў 1944 г. і першы раз прагаласавалі…
  6. Oct 5, 20265 кастрычніка 1892 года нарадзіўся Андрэй Якубецкі – беларускі дзеяч, галоўнакамандуючы во…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →