"Ідэі асьветніцтва дэмакратыі роўнасьці і братэрства не згінулі разам з разьбітым французскім войска. Ужо празь пяць гадоў, у 1817-1820 гадах, у Вільні дзейнічае тайнае таварыства філаматаў-філарэтаў, славутае сваёй пільнай увагаю да вывучэньня беларускай культуры - фальклёру і гісторыі. Менавіта з шэрагаў гэтага таварыства выйшаў геніяльны пісьменьнік Адам Міцкевіч, традыцыямі, звычаямі нашага народа, на чым узгадаваўся і вырас ягоны талент. Значэньне творчасьці А. Міцкевіча, таксама як і ягоных сяброў Тамаша Зана, Яна Чачота, да канца яшчэ не асэнсаванае ў нашай культуры..."
"Асвечаныя Беларушчынай", Алесь Бяляцкі
Post #24710
565
