Пры гэтым ваш камандзір нанёс Украіне самы подлы ўдар, які ўвогуле можна нанесці. Вось пра што трэба гаварыць, з Пуціным дык усё ясна і так, я тут новага не скажу. А вось у Беларусі вялізная, магчыма, вырашальная роля ў канфлікце.
Гэта з тэрыторыі Беларусі залятаў расійскі дэсант на верталётах для захопа аэрадрома ў Гастомелі, каб высаджваць пехоту ў самым падбрушшы Кіева, гэта з тэрыторыі Беларусі калоны акупацыйных войскаў самай кароткай і неабароненай дарогай выходзяць да прыгарадаў Кіева Бучы і Вышгарада.
Post #779
8.28K