TGViewer
HARBACEVIČ HARBACEVIČ @harbatsevich · 1.36K subscribers
Post #796 7.12K

Forwarded from Наша гісторыя

Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары «Нашай гісторыі»!

Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які ў пачатку гэтага года спынілі абставіны.

Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе.

Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса.

Нагадаем, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 года мы публікавалі артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 года, цяпер мы гатовыя пісаць і пра 1990-2010-я гады. Мы прымаем артыкулы як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур'ёзныя тэмы, і не на вельмі сур'ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і травелогі.

Мы будзем захоўваць ананімнасць аўтараў па іх жаданні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў.

Нагадаем, што 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу.

Дасылайце артыкулы на электронны адрас historyja2018@gmail.com.

Пісаць — наш абавязак. Пішучы, мы змяняем сябе і грамадства вакол сябе.
More from @harbatsevich
  1. Sep 10, 2022«Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном». Што ў белару…
  2. Apr 9, 2022«Не сволач». Як мультымільянер Баскін нечакана трапіў у санкцыйныя спісы. Дасье У новых ка…
  3. Apr 3, 2022Столькі крычалі, што "могут повторить", і вось — "повторили". Цяжка нават падбіраць словы…
  4. Mar 29, 2022Прычына справы БелВЭБа ў двух словах: Калаўру надакучыла працаваць у НБРБ — шмат адказнасц…
  5. Feb 27, 2022Міністр замежных спраў Брытаніі: Я падтрымаю брытанцаў, якія хочуць ваяваць супраць рускіх…
  6. Feb 25, 2022photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →