Цікавая рэч для разумення аформілася за сёння-учора:
Ва ўмовах, калі няма чым хваліцца, Лукашэнка хацеў бы (яму прынамсі гэта падказваюць) сёлета ісці на выбары з такой эканамічнай ідэяй, маўляў: «У нас былі заводы, але гэта ўсё не нашае, гэта спадчына СССР, а вось вы паглядзіце, што мы стварылі самі — мы стварылі ПВТ, гэта наш вялікі поспех, а таксама яшчэ (пералік нейкіх драбнейшых поспехаў)! Мы гэта можам масштабаваць і далей, так бы мовіць, праграмерскія заробак і магчымасці ў кожны дом!»
І тут вылазіць Цапкала 😁😁😁, які ламае парадак, задуманы ў АП, ды яшчэ можа біць гэты тэзіс сваім козырам, што «гэта насамрэч маё, а вы ўсе [censored]».
Ну і таксама рэкламую наш матэрыял пад пэйволам https://nn.by/?c=ar&i=251632 у якім буйныя чыноўнікі (ёсць узровень вышэй за Саўмін) выказваюцца пра рашэнне Бабарыкі ісці на выбары, вось бясплатныя вытрымкі для канала:
— «Рашучы банкір Бабарыка страшна незадаволены іншым банкірам Румасам, які хоць і трымае дулю ў кішэні, але робіць так, як скажуць. Ці нават не скажуць, а падумаюць. А Бабарыка іншы, ён даспеў кінуцца матросам на дзот: «Усе баязліўцы і маўчаць, хоць і бачаць бязрадасныя перспектывы і стан рэчаў».
— «Яго сувязі з Крамлём моцна перабольшваюць, хаця быў час, калі Бабарыка трымаў у Белавежскай пушчы арандаваны дом, куды прылятала кіраўніцтва Газпрама на паляванне, а потым на чарку і «на пратакол».
— «Ці падтрымае яго частка наменклатуры? У адрозненне ад украінскай і расійскай, наша наменклатура адарваная ад уласнасці. Гэта ўсё бедныя людзі, без эканамічных інтарэсаў, бізнэс-груповак, з алгарытмічным складам розуму: сказана — зроблена. І што, яны купяцца на прагрэсіўную праграму Бабарыкі? Я не думаю».
— «Гэта такі маніфест кірунку развіцця? Дык ты ж вядомы банкір, ідзі — пераконвай Нацбанк, урад. Унутры сістэма вельмі дэмакратычная і Лукашэнка дае ўсім магчымасць выказваць свае думкі і спрачацца. А я не памятаю каб ён пісаў аналітычныя запіскі прэзідэнту».
Post #578
11.1K