❤️ «Як і навошта сёння пісаць кнігі?» Сустрэча з Сашам Філіпенкам у Кракаве
🗓 Калі і дзе: 16.06 (аўторак), 19:00 – 21:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
➡️ Набыць квіток на сустрэчу
Запрашаем на адкрытую размову пра ролю літаратуры тут і цяпер, калі рэальнасць усё больш нагадвае антыўтопію
Саша Фiлiпенка — пісьменнік у эміграцыі. Яго тэксты шчырыя і часта нязручныя. Але ён працягвае пісаць, бо перакананы: нават у самых абсурдных абставінах у чалавека застаецца выбар. Часам вельмі малы, але вырашальны
ℹ️ На сустрэчы пагаворым пра тое, навошта сёння пісаць і чытаць, як змяняецца мова пад ціскам і што адбываецца з тэкстам, калі яго спрабуюць прымусіць маўчаць
Вы зможаце задаць пытанні аўтару і атрымаць яго аўтограф. Прывязём раман «Вяртанне ў астрог», які выйшаў гэтай вясной па-беларуску. І, вядома, будзе і забаронены у Беларусi «Слон»
Прыходзьце, калі вам таксама важна не толькі «што адбываецца», але і «як пра гэта гаварыць».
Post #295
318
