З’яўленне другога паўнавартаснага фантастычнага раману на беларускай мове цягам двух гадоў – гэта ўжо падзея для нашай літаратуры. І тут надзвычай цікава параўнаць гэтыя тэксты – ”Норадрэналін” Яўгена Анашкіна і “Пентаквантар” Арцёма Шуканава.
Абодва напісаныя маладымі аўтарамі, абодва раманы можна аднесці да кібер-панку – дзеі адбываюцца ў будучыні, дзе дасягнутая пэўная тэхналагічная вышыня. Але.
Арцём Шуканаў кідае нас з першай старонкі ў вір незразумелых напачатку чытачу падзей і абставінаў, шырока сцеле поле дзеяў і засяляе свой сусвет мноствам персанажаў.
Яўген Анашкін запрашае нас у свой няспешны, нават замаруджаны свет. Гісторыя разгортваецца паступова, мы сочым за кожным крокам і днём галоўнага героя. Геаграфія абмежаваная адным горадам. Герояў зусім няшмат...
чытаць далей
Post #306
231
