💻 Што паглядзець: размова пра здароўе глебы ў горадзе і незвычайны эксперымент
Глеба — гэта экасістэма, якая захоўвае вуглярод, фільтруе ваду і падтрымлівае мноства жывых арганізмаў. Але што адбываецца з глебай у гарадах, як ёй шкодзяць асфальт, ушчыльненне і забруджванне і ці можна самастойна ацаніць яе стан?
Беларуская служба Польскага радыё разам з Уладзімірам Зуевым разабралася ў гэтым пытанні ў новым відэа, а таксама расказала, навошта ў Швейцарыі закапалі больш за 2000 пар баваўняных трусоў і што гэты незвычайны эксперымент дапамог даведацца пра стан глебы.
▶️ Глядзець
Post #8012
38
Forwarded from Альянс “Зялёная Беларусь”
YouTube Навошта навукоўцы закопваюць трусы? Што яны могуць расказаць пра здароўе глебы ў горадзе? Глеба пад нашымі нагамі — не проста зямля. Гэта складаная экасістэма, якая фільтруе дажджавую ваду, захоўвае вуглярод і падтрымлівае мільёны жывых арганізмаў. Навошта ў Швейцарыі закопвалі больш за 2000 пар баваўняных трусоў? Гэта быў не жарт, а эксперымент…- 🤔 1