Паглядзіце, які ўраджай грыбоў сабраў гамяльчанін на выходных – у асноўным белыя і падбярозавікі🍄🟫
Відэа са сваім уловам даслаў «Моцным Навінам» гамяльчанін. Сяргей расказаў, што паехаў у лес у суботу і з 8 да 13 гадзін сабраў 4 вёдры і адзін пакет грыбоў. У асноўным белыя і падбярозавікі, таксама ёсць крыху лісічак, зеленушак і польскіх. Усе грыбы крэпенькія, адзначае мужчына.
Частку ўлову Сяргей аддаў сыну. Астатнія грыбы засушыліся і замарозіліся. У той дзень гамяльчанін з сям'ёй павячэраў як сапраўдныя беларусы – калдунамі і грыбочкамі.
Грыбнікі, дзяліцеся сваімі ўловамі ў каментарах👇🏻
#Гомель
Post #164471
2.81K