Класіка! Ходзяць чуткі, што гэтую задачу хацелі даць на наступнай БМО.🤭
На стале ляжаць некалькі правільна ідучых гадзіннікаў. Вядома, што ў некаторы момант часу сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак не роўная суме адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Давядзіце, што існуе момант часу, калі сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак больш за суму адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Аўтар: Ігар Іванавіч Варановіч
Крыніца: БелМА ІV этап 2002, задача 11.7
Post #220
1.47K

- 🔥 12
- 🙊 7
- ❤ 4
- ❤🔥 3
- 💩 1